Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец: быць сапраўдным хрысціянінам — мець мысленне Хрыста
02.09.2014 15:55

Калі хрысціяне не разумеюць справы Святога Духа і не даюць сведчання — то не маюць ідэнтычнасці. Мець мысленне Хрыста — у гэтым заключаецца сапраўдная хрысціянская тоеснасць. Хрысціянская ўлада нараджаецца дзякуючы Святому Духу, а не чалавечай мудрасці ці дыплому па тэалогіі, аб гэтым казаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 2 верасня.

 
Мальтыйскіх езуітаў намінавалі на прэмію імя Вацлава Гавэла
02.09.2014 15:38

Езуітаў з Мальты, якія дапамагаюць бежанцам, намінавалі на Праваабарончую прэмію імя Вацлава Гавэла. У абвешчаным у Празе абгрунтаванні пазначаецца, што мальтыйскія езуіты прымаюць удзел у абароне правоў бежанцаў і мігрантаў. У лагерах бежанцаў яны аказваюць прававую і псіхалагічную дапамогу.

 
Правы працоўных паводле навучання Касцёла
02.09.2014 13:26

Правы працоўных, як і ўсе іншыя, грунтуюцца на прыродзе чалавечай асобы і на яе трансцэндэнтнай годнасці. Касцёл вылучае некаторыя з іх, патрабуючы іх прызнання ў юрыдычных сістэмах.

 
У Паўднёвым Судане забаранілі вяшчанне каталіцкага радыё
02.09.2014 12:56

Каталіцкае радыё Бахіта (Bakhita) у Джубе не можа працягваць вяшчанне. 16 жніўня яго забаранілі ўлады Паўднёвага Судану, калі на радыё быў пададзены пункт гледжання ўзброенай апазіцыі. Дэвід Ніколяс, галоўны рэдактар радыёвяшчальнай станцыі, які вёў адну з праграм, быў пасаджаны ў турму.

 
У парафіі ў Мосары прайшлі ўрачыстасці 500-годдзя вёскі
02.09.2014 12:02

30 жніўня 2014 г. вёска Мосар (Віцебская дыяцэзія) адзначыла 500-гадовы юбілей. У святкаванні прыняў удзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
У Касцюковічах адбылося святкаванне 15-годдзя заснавання парафіі і сакрамэнт канфірмацыі
02.09.2014 11:43

30 жніўня 2014 г. у парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах адзначалася 15-годдзе яе заснавання кардыналам Казімірам Свёнткам. На ўрачыстай Імшы сабраліся дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і святары Магілёўскага дэканату на чале з дэканам кс. Юрыем Быкавым, таксама прысутнічаў дэкан Бабруйскага дэканата кс. Андрэй Яркавец.

 
У парафіі ў Бярозаўцы адзначылі свята ўраджаю
02.09.2014 11:26

30 жніўня 2014 г. у парафіі Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай) у Бярозаўцы (Віцебская дыяцэзія) адбылося свята ўраджаю. Урачыстую Імшу ў невялікай святыні, перабудаванай з былой калгаснай канторы, узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
Лк 4, 31-37
02.09.2014 03:00
Я ведаю, кім Ты ёсць: Ты — Святы Божы
 
2 верасня — XXII Звычайны тыдзень
02.09.2014 03:00
1 чыт. 1 Кар 2, 10b-16; Пс 145 (144), 8-9. 10-11. 12-13ab. 13cd-14.
Ев. Лк 4, 31-37.

 
100-годдзе з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча адзначылі ў Друі
01.09.2014 18:42

31 жніўня ў Друі ўрачыста адзначылі 100-годдзе з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча. Урачыстасць сабрала шмат гасцей, у ліку якіх былі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, а таксама дапаможны біскуп Прэшаўскі (Славакія) Мілан Лях.

 
<< Першая < Папярэдняя 1111 1112 1113 1114 1115 1116 1117 1118 1119 1120 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1111 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.