Адначасова з пашырэннем уплыву джыхадзістаў на тэрыторыі Іраку, іншая ісламісцкая тэрарыстычная групоўка «Бока Харам» працягвае захопліваць гарады на паўночным усходзе Нігерыі. «Мне здаецца, — адзначыў нігерыйскі кардынал Джон Аларунфемі Анаякан, — што “Бока Харам” здолела пакласці вялікі раскол паміж
хрысціянамі і мусульманамі, якія на працягу многіх гадоў жылі разам, як
браты і сёстры, у адных вёсках. Гэта прымушае хвалявацца».