24 жніўня ў Дрысвятах святкавалі 500-годдзе існавання парафіі. Святую Імшу з нагоды урачыстасці ў касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
У Глыбокім завяршыўся трэці дзень конкурснай праграмы 10-га Міжнароднага кінафестываля «Магніфікат». Сваім уражаннем ад працы на кінафестывалі з Catholic.by падзяліўся адзін з членаў журы, дырэктар Вяцкага епархіяльнага кінаклуба «Сустрэча» протаіерэй Аляксандр Каратаеў.
У Глыбокім працягваецца юбілейны ў гэтым годзе кінафестываль «Magnificat». Упершыню за дзесяць гадоў беларускаму гледачу будзе прадстаўлена стужка з Македоніі. Дэбютантка фестываля – рэжысёр Весна Дзімітрава-Бабеўскі, якая прадставіць на конкурсны прагляд свой фільм «Прасвятая Багародзіца, выратуй нас».
25 жніўня Каталіцкі Касцёл успамінае св. Юзафа Каласанса, што з’яўляецца заснавальнікам ордэну айцоў піяраў, для дзейнасці якіх галоўнай мэтай з’яўляецца праца з дзецьмі і моладдзю ў набліжэнні да Хрыста.
Напрыканцы жніўня ў Шчучыне пры дапамозе айцоў піяраў былі арганізаваны «Канікулы з Богам-2014», удзельнікі якіх - больш за 550 чалавек самага рознага ўзросту - імкнуліся разам са сваімі выхавацелямі спалучыць летні адпачынак з праслаўленнем Бога і паглыбленнем свайго духоўнага свету.
Супольнасць салезіянаў у Мінску прывітала новага дырэктара. Ім стаў кс. Аляксандр Яшэўскі SDB. Калісьці ён ўжо служыў тут на пасадзе дырэктара супольнасці. І вось, пасля трох год адсутнасці, калі святар працаваў ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, кс. Аляксандр вярнуўся ў Мінск.
Алена Клімза-Колтан распявадае пра ўрачыстую св. Імшу ў інтэнцыі навучэнцаў і настаўнікаў, якая напярэдадні новага навучальнага года прайшла ў Лучайскай парафіі.