“Неабходна пастаянна абнаўляцца, чэрпаючы з жыватворчых сокаў Евангелля. А як гэта можна зрабіць на практыцы? Перш за ўсё штодзённа чытаючы і разважаючы над Евангеллем (…) Памятайце: вам будзе карысна заўсёды насіць у кішэні ці ў сумцы маленькае Евангелле і чытаць кожны дзень адзін з яго урыўкаў”, – сказаў вернікам Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 31 жніўня 2014 г.
З нагоды ўрачыстага адкрыцця новай грэка-каталіцкай епархіі св. Васілія ў Бухарэсце і інтранізацыі яе першага епіскапа Міхая Фрацыле прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Леанарда Сандры з 29 па 31 жніўня 2014 г. здзейсніў візіт у Румынію.
31 жніўня 2014 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вішневе. Падчас Імшы адбыліся сакрамэнт канфірмацыі і асвячэнне алтара св. Юзафа.
Касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вішневе, 31 жніўня 2014 г.
Не прыстасоўвацца, але перамяняцца
Папа Францішак патэлефанаваў кс. Бегнаму Бенокі, іракскаму святару, які служыць у лагеры для бежанцаў у Анкаве. Гэта быў адказ Пантыфіка на “ліст, напісаны слязьмі”, які ён атрымаў ад гэтага святара.
30 жніўня 2014 г. у Ганцавічах у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша з нагоды ўвядзення ў абавязкі новага дэкана Ляхавіцкага дэканата кс. Андрэя Шоды SChr. Эўхарыстыю, на якой прысутнічалі святары дэканата, святары з таварыства хрыстусоўцаў, вернікі, прадстаўнікі гарадской і раённай улады, узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
30 жніўня 2014 г. у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся адмысловыя ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя нараджэння кс. прэлата Пятра Барташэвіча, шматгадовага пробашча гэтай парафіі. Яго выхаванцамі з’яўляюцца Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кс. прэлат Антоні Ханько – канцлер Гродзенскай курыі і пробашч парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне.
«Дарагія бацькі, вашыя дзеці маюць мноства заданняў і часамі губляюцца ў іх. Таму часта яны не могуць знайсці час для Пана Бога. Але хачу звярнуць вашую ўвагу на тое, што прысутнасць дзяцей і моладзі на катэхезе - гэта канкрэтны выраз прысвячэння іх часу для Пана», — адзначае біскуп Пінскі.