Папа Францішак прывітаў групу кубінскіх біскупаў, якія прыбылі ў Рым з нагоды ўстанаўлення ў Ватыканскіх садах копіі статуэткі Маці Божай Міласэрнасці з Эль-Кобрэ — апякункі Кубы і адной з самых шанаваных і любімых кубінцамі фігурак Найсвяцейша Панны Марыі.
«Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2014» з’яўляецца рэальнай магчымасцю данесці сучаснаму грамадству прыгажосць, глыбіню і неабходнасць веры», — лічыць біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Вірус Эбола забіў усю супольнасць баніфратараў, што апекавалася хворымі ў шпіталі св. Юзафа ў сталіцы Ліберыі, Манровіі. Сам шпіталь, які належыць гэтаму ордэну, зачынілі і ён узновіць сваю працу толькі пасля прыезду новых працаўнікоў і дэзіфекцыі.
24 жніўня ў вільнюскі санктуарый Маці Божай Вострабрамскай прыбылі пілігрымы ХХІІ Экуменічнай Пешай пілігрымцы «Беласток-Гродна-Вільнюс». Сярод удзельнікаў — каля 400 пілігрымаў з Беларусі, Польшчы і Літвы, якія пераадолелі шлях у 300 км. У пілігрымцы прымаў удзел дапаможны біскуп Беластоцкай архідыяцэзіі Генрык Цярэшка.