Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Правы працоўных паводле навучання Касцёла
Сацыяльнае вучэнне Каталіцкага Касцёла
02.09.2014 13:26

Правы працоўных, як і ўсе іншыя, грунтуюцца на прыродзе чалавечай асобы і на яе трансцэндэнтнай годнасці. Касцёл вылучае некаторыя з іх, патрабуючы іх прызнання ў юрыдычных сістэмах:

  • права на справядлівую ўзнагароду
  • права на адпачынак
  • права на ўмовы працы і на тэхналогію, якая была б бяспечнай для фізічнага здароўя працоўных і не парушала б іх маральнай цэласнасці
  • права на абарону асобы на месцы працы без парушэння свабоды сумлення і годнасці
  • права на адпаведныя субсідыі дзеля ўтрымання беспрацоўных і іх сем’яў
  • права на пенсію, на забеспячэнне ў старасці і падчас хваробы, а таксама ў няшчасных выпадках, звязаных з відам выконваемай працы
  • права на грамадскі клопат аб мацярынстве
  • права аб’ядноўвацца і ствараць саюзы.


Гэтыя правы часта парушаюцца, што пацвярджаюць такія сумныя прыклады, як нізкааплатная праца, праца без аховы ці без належнага юрыдычнага афармлення. Часта ўмовы працы мужчын, жанчын і дзяцей, асабліва ў краінах, якія развіваюцца, настолькі бесчалавечныя, што зневажаюць іх годнасць і шкодзяць здароўю.

Дарачы, сацыяльнае вучэнне таксама лічыць забастоўку правам працоўных, і яна   апраўдана, калі з’яўляецца непазбежным і нават неабходным сродкам для дасягнення станоўчага выніку, калі ўсе іншыя спосабы вырашэння канфліктаў аказваюцца неэфектыўнымі.

Забастоўка, хаця і з’яўляецца пэўным відам ультыматуму, павінна быць заўсёды мірным метадам прадстаўлення патрабаванняў і барацьбы за свае правы. Забастоўка становіцца маральна непрымальнай, калі суправаджаецца насіллем або калі ставіць перад сабой  мэты, непасрэдна не звязаныя з умовамі працы або супярэчныя агульнаму дабру.

Ганна Страшкевіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.