Як Касцёл ставіцца да працы непаўналетніх? |
Сацыяльнае вучэнне Каталіцкага Касцёла |
17.09.2014 12:42 |
Праца непаўналетніх, якая набывае розныя недапушчальныя формы, — гэта від насілля, якое выражана менш яскрава, чым іншыя, але тым не менш з’яўляецца жахлівым. Яно, апрача ўсялякіх палітычных, эканамічных і юрыдычных вынікаў, застаецца па сутнасці маральнай праблемай. Яшчэ ў першай сацыяльнай энцыкліцы Папа Леў ХІІІ перасцерагае: «Неабходна звяртаць пільную ўвагу на тое, каб дзеці не ішлі на фабрыкі, пакуль не дасягнуць дастатковага фізічнага, разумовага і духоўнага развіцця. У адваротным выпадку, як непагода вясной знішчае маладую расліну, так вельмі напружаная праца знішчыць квітнеючыя сілы маладосці, і тады дзеці ўжо не змогуць атрымаць адукацыю». |