Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Біскуп Алег Буткевіч на Імшы для пілігрымаў: «Кожны з вас можа лічыць сябе пераможцам»
04.07.2014 21:34

4 ліпеня, у першы дзень урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, адбылася Імша для пілігрымаў, якія прыбылі ў Будслаў з розных дыяцэзій Беларусі. Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
Кусташ Нацыянальнага санктуарыя а. Віктар Бурлака: «Сёння ў Будславе ўся Беларусь!»
04.07.2014 19:13

4 ліпеня да святой Імшы для пілігрымаў, якая адбылася ў 18 гадзін, у Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай прыбылі пілігрымы з усіх дыяцэзій Беларусі. Кожную пілігрымку прывітаў кусташ санктуарыя а. Віктар Бурлака OFM. Пілігрымка “Мінск-Будслаў” унесла крыж і абраз Сусветнага дня моладзі, а пілігрымы з Нарачы – рэліквіі святога Яна Паўла ІІ, якія захоўваюцца ў нарачанскім касцёле.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XIV Звычайную нядзелю, Год А (6 ліпеня)
04.07.2014 16:54

Езус прыйшоў на гэты свет, прынёсшы навучанне новае, якое перамяніла мысленне людзей. Прынёс Ён таксама і свой Божы Дух, якім надзяліў кожнага, хто паверыў. Атрымаўшы навучанне і моц Езуса Хрыста, чалавецтва крочыць далей з моцнай надзеяй: “калі жывяце паводле цела, то памрэце; а калі забіваеце Духам учынкі цялесныя, жыць будзеце”.

 
Прадстаўлены лагатып Сусветнага дня моладзі ў Кракаве
04.07.2014 16:24

У Кракаве (Польшча) прайшла прэзентацыя лагатыпа Сусветнага дня моладзі, які адбудзецца там 26-31 ліпеня 2016 г. Спачатку было прадстаўлена 224 праекты, з іх адабралі пяць, якія затым былі рэкамендаваны Папскай радзе па справах свецкіх, аднак ніводзін не быў прыняты.

 
Папу Францішку будзе перададзена футболка ад пілігрымаў з Маладзечна
04.07.2014 13:51

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці перадасць футболку з сімволікай пілігрымкі Маладзечна–Будслаў Святому Айцу Францішку. Пра гэта прадстаўнік Папы сказаў пілігрымам падчас сустрэчы з імі 4 ліпеня на шляху ў Будслаў.

 
Гамілія на XIV Звычайную нядзелю (6 ліпеня)
04.07.2014 13:20

Дарагія браты і сёстры! Калі прыслухаемся ўважліва да сённяшняга Божага слова, то можам пачуць запрашэнне Езуса, каб мы ў Ім знайшлі супакой для сваіх сэрцаў. «Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас». Езус нас запрашае да ўнутранай свабоды, да такой паставы сэрца, якая дазваляе нам пачуць Яго голас сярод мноства іншых галасоў.

 
Салезіянская моладзевая пілігрымка: разважанне над сном кс. Яна Боско
04.07.2014 12:22

29 чэрвеня распачалася Салезіянская моладзевая пілігрымка. У пілігрымцы сёлета прымаюць удзел маладыя людзі з Мінска, Смаргоні, Бараўлян, Дзятлава, Ліды, iншых гарадоў і вёсак i з Расіі. Падчас 6 дзён юбілейнай, 15-й, салезіянскай пілігрымкі моладзь будзе разважаць над сном кс. Яна Боско аб 10 брыльянтах.

 
У Нацыянальным санктуарыі адзначылі ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай
04.07.2014 11:52

2 ліпеня адзначалася ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай. Нягледзячы на перанос урачыстых мерапрыемстваў на 4-5 ліпеня, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе было ў гэты дзень шмат вернікаў.

 
4 лiпеня — XIII Звычайны тыдзень
04.07.2014 03:00
 
Успамін св. Альжбеты Партугальскай
04.07.2014 03:00
 
<< Першая < Папярэдняя 1161 1162 1163 1164 1165 1166 1167 1168 1169 1170 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1166 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.