Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Слова Жыцця на ліпень 2014
01.07.2014 16:02
 
Сапраўды таксама кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх. (Мц 18, 19-20)

Гэта адно з тых словаў Езуса, якія на мой погляд, найбольш кранаюць сэрца. Так шмат мы маем патрэбаў ў жыцці, так шмат добрых і справядлiвых жаданняў, якія не ведаем, як задаволіць, якiя не можам ажыццявiць! Мы глыбока перакананыя, што толькі ўмяшальніцтва з вышыняў, толькi ласка з нябёсаў можа даць нам тое, чаго мы так горача хочам ўсёй сваёй істотай. I вось вы менавiта чуеце, як Езус з цудоўнай яснасцю, з абсалютнай упэўненасцю, у якiх ёсць i надзея, і абяцанне, прамаўляе словы:

Сапраўды таксама кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх.

Чытаем у Евангеллі, што Езус шмат разоў раiў маліцца і навучаў, што трэба рабіць, каб малiтва споўнiлася. Але тая малiтва, на якую мы сёння звяртаем увагу, яна сапраўды асаблівая. Для таго, каб быць пачутай, яна патрабуе большай колькасці людзей, патрабуе супольнасці. Езус  кажа: «Калі двое з вас ...». Двое. Гэта самая маленькая лiчба, якая стварае супольнасць. Для Езуса, такім чынам, не важна, колькі ёсць вернікаў, але важны сам факт: той, хто моліцца, -- не адзiн.

Вядома, што ў габрэйскай рэлігіi -- як вы, напэўна, чулі, -- Бог шануе супольныя малітвы, але тут Езус кажа нешта новае: «Калі двое з вас ... будуць просiць згодна». Ён хоча, каб было некалькі чалавек, але хоча, каб яны былі адзіныя, падкрэслівае іх аднадумнасць: Ён хоча, каб склаўся адзіны голас.

Яны, вiдавочна, павінны быць узгоднены просьбай, якую хочуць прадставіць, але гэтая просьба павінна ў першую чаргу выплываць са згодных сэрцаў. Езус менавiта сцвярджае, што ўмоваю таго, каб атрымаць жаданае, з'яўляецца ўзаемная любоў паміж людзьмі.

Сапраўды кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго,  які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё,  там Я ёсць сярод іх.

Можаце запытацца: «Але чаму малітва, узнесеная ў адзінстве, хутчэй дойдзе да Айца?» 
 
Магчыма, прычына ў тым, што яна больш ачышчаная. Менавiта таму, што такая малітва не зводзіцца толькi да слёзных просьбаў, што хутчэй нагадваюць жабракоў перад царом, чым дзяцей перад бацькам?
 
У адрозненне ад гэтага, тое, пра што просiм разам з іншымі, вядома, менш забруджана ўласнай карысцю. У адзінстве з іншымі мы больш схiльныя суперажываць іхнiм патрэбам, спачуваць ім.
 
Больш за тое, два ці тры чалавекі лепш зразумеюць, аб чым прасіць Айца.
 
Таму калі мы хочам, каб наша малітва была пачутая, лепш прытрымлівацца менавіта таго, аб чым кажа Езус:

Сапраўды таксама кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго,  які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё,  там Я ёсць сярод іх.

Сам Езус  кажа нам, на чым палягае сакрэт гэтай малітвы. Ён змешчаны ў словах «сабраныя ў імя Маё». Калі мы з’яднаныя менавiта так, Ён прысутнічае сярод нас, і ўсё, аб чым мы просім разам з Ім, атрымлiваецца лягчэй. Як бы Езус, прысутны там, дзе ўзаемная любоў, яднае сэрцы, просіць Айца аб ласцы разам з намі. Ці можаце вы ўявіць сабе, каб Айцец не паслухаў Езуса? Айцец і Хрыстус ёсць адзіным.

Гэта здаецца вам незвычайным? Цi вы няўпэўненыя? Гэта не напаўняе вас надзеяй?

Сапраўды кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго,  які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх.

Вядома, хацелася б ведаць, аб чым мы павінны прасiць, чаго б хацеў Езус.

Ён сам ясна пра гэта кажа: аб чым заўгодна, аб усiм. Тут няма ніякіх абмежаванняў. 
 
Таму ўключыце гэтую малітву ў праграму свайго жыцця. Магчыма, вашай сям'i, вам самім, вашым сябрам, суполцы, да якой вы належыце, вашай айчыне, навакольнаму свету не хапае так шмат рэчаў, проста таму, што вы не прасілi аб гэтым.

Узгаднiце са сваімі блізкімі, з кімсьці, хто разумее вас і падзяляе тыя ж ідэалы, і калі ўпэўнiцеся ва ўзаемнай любові, пра якую распавядае Евангелле, то -- паяднаныя -- маліцеся разам. Горача маліцеся: прасiце падчас літургіi, прасіце ў любым месцы, прасiце перад тым, як прымаць рашэнне; прасіце аб усім.
 
Толькi не дазваляйце, каб Езус, які даў вам такія магчымасці, быў расчараваны вашай легкадумнасцю. Няхай людзі пачнуць больш ўсміхацца, хворыя атрымаюць надзею, дзеці будуць расці ў большай бяспецы, няхай будзе больш згоды ў сямейных колах, няхай вялікія праблемы вырашаюцца ў хатняй цiшы... А вы будзеце прынятыя да неба, бо малітва за патрабуючых з'яўляецца адной са спраў міласэрнасці, пра якія нас запытаюць на Апошнiм судзе.

К’яра Любiч,
Апублікавана ў „Nowe Miasto” 1996, № 4. 

 
«Мінск-Будслаў»: прамое ўключэнне з першага начлега ў Вішнёўцы
01.07.2014 16:02

Даўгінаўскім трактам, мінаючы Будслаўскую вуліцу, пілігрымка «Мінск-Будслаў» прыйшла да свайго першага начлегу — вёскі Вішнёўкі. Традыцыйна ўдзельнікі пілігрымкі зладзілі «вясёлы вечар», а на раніцу пасля святой Імшы ў 7.00, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, працягнулі пілігрымку да Маці Божай у Будслаў. 

 
Парафіяльнае свята апосталаў Пятра і Паўла прайшло ў Іўі
01.07.2014 14:30
Як і кожны год, у гэты дзень святыня ззяе рознакаляровымі фарбамі летніх кветак – парафіяне праходзяць у святочнай працэсіі. Маленькія дзеткі, моладзь і дарослыя спяваюць на Божую хвалу, ушаноўваючы сваіх заступнікаў у шчырых малітвах.
 
У Свіры прайшла прыміцыйная Імша кс. Юзафа Сярпейкі
01.07.2014 14:03
29 чэрвеня ў парафіі Святога Мікалая біскупа ў г.п. Свір адбылася прыміцыйная імша кс. Юзафа Сярпейкі.
 
У Лучаі адсвяткавалі «Дзень сям'і»
01.07.2014 12:17

29 чэрвеня ў касцёле святога Юды Тадэвуша Апостала адбыўся «Дзень сям'і» — свята, якое мае ўжо трохгадовую традыцыю ў парафіі Лучай. Асаблівым чынам у гэты дзень вернікі моляцца за сем'і, за сужонкаў, якія сёлета адзначаюць юбілейную дату свайго шлюбу.

 
01 ліпеня — XIIІ Звычайны тыдзень
01.07.2014 03:00

 
Мц 8, 23-27
01.07.2014 03:00
 
Папа Францішак да новых Мітрапалітаў: чаго мы баімся?
30.06.2014 16:41

«Ці баімся мы? Чаго мы баімся? І калі баімся, куды хаваемся ў нашым душпастырскім жыцці ў пошуках бяспекі? Можа шукаем падтрымкі тых, хто мае ўладу ў гэтым свеце? Ці паддаёмся памылцы ганарыстасці, імкнучыся да ўзнагарод і прызнання, і нам здаецца, што там мы ў бяспецы? У чым мы шукаем нашай бяспекі?», — такія пытанні паставіў 29 чэрвеня 2014 г., ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, Папа Францішак перад арцыбіскупамі мітрапалітамі.

 
У Оршы асвяцілі вуглавы камень пад будаўніцтва касцёла
30.06.2014 16:07

28 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы адбыліся тры значныя падзеі для яшчэ маладой парафіі: першая — візіт біскупа Алега Буткевіча як Пастыра Віцебскай дыяцэзіі, другая — удзяленне сакрамэнту Канфірмацыі і асвячэнне вуглавога каменя пад новую святыню.

 
Вернікі Пінскай катэдры прывіталі крыж і абраз Сусветнага дня моладзі
30.06.2014 15:14
У нядзелю 29 чэрвеня ва Урачыстасць Святых Апосталаў Пятра і Паўла сімвалы сусветнага дня моладзі наведалі Пінскую катэдральную базыліку.
 
<< Першая < Папярэдняя 1161 1162 1163 1164 1165 1166 1167 1168 1169 1170 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1169 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.