Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
8 ліпеня — XIV Звычайны тыдзень
08.07.2014 03:00
1 чыт. Ос 8, 4-7. 11-13; Пс 115 (113В), 3-4. 5-6. 7ab-8. 9-10.
Ев. Мц 9, 32-38.

 
Будслаў-постскрыптум: пра пілігрымку распавядаюць нарачанцы, якія прынеслі ў санктуарый рэліквіі св. Яна Паўла ІІ
07.07.2014 16:49
У гэтым годзе пілігрымы з Нарачы ўжо ў 19-ы раз праслаўлялі Маці Божую і яе цудатворны абраз у Будславе. Агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі ў Нацыянальны санктуарый была падзяка Богу за кананізацыю Яна Паўла ІІ, а таксама  за асобу Казіміра Свёнтка, 100-годдзе з дня нараджэння якога адзначае Касцёл у Беларусі. Пілігрымы з Нарачы прынеслі ў санктуарый рэліквіі св. Яна Паўла ІІ, каб вернікі з усёй Беларусі змаглі іх ушанаваць.
 
З Гродна ў Тракелі вырушыла пешая пілігрымка
07.07.2014 16:31

7 ліпеня 2014 г. з Гродна ў санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях вырушыла XVI пешая пілігрымка. У ёй удзельнічаюць каля 200 чалавек з Гродна і ваколіц. Духоўную апеку над пілігрымамі здзяйсняюць сем святароў, адзін брат законны і чатыры сястры законныя, што ўвесь час крочаць разам з вернікамі.

 
«Я не пацярплю шкоды, нанесенай кімсьці непаўналетняй асобе»: Папа сустрэўся з ахвярамі сексуальнага злоўжывання духавенства
07.07.2014 16:09

“Я пакорліва прашу прабачэння”, - сказаў Папа Францішак асобам, якія ў дзяцінстве сталі ахвярамі сексуальнага злоўжывання духавенства. 7 ліпеня 2014 г. яны прынялі ўдзел у ранішняй Імшы, якую Пантыфік цэлебраваў у капліцы Дома св. Марты.

 
У Іўі ўдзелены сакрамэнт канфірмацыі
07.07.2014 15:54

6 ліпеня ў парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі група моладзі і дарослых вернікаў – агульнай колькасцю 170 чалавек – прыняла сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт удзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

 
Будслаў — адзіны для ўсіх і адметны кожным
07.07.2014 14:29

У другі дзень сёлетніх урачыстасцяў Будслаў яшчэ больш пястрэў рознымі людзьмі, гучаў рознымі галасамі, становячыся нечым адзіным і велічным у Беларусі, але адначасова складзеным з розных і адметных людзей, з якіх кожны без выключэння стварае гісторыю духоўнага сэрца Беларусі.

 
Папа заклікаў Еўрасаюз уключыцца ў выратаванне бежанцаў
07.07.2014 12:51

Папа Францішак асудзіў “логіку абыякавасці” ў адносінах да мігрантаў у пасланні з нагоды першай гадавіны свайго візіту на італьянскі востраў Лампедуза. Па словах Пантыфіка, драма гэтых людзей паглыбляецца, яны працягваюць паміраць, ратуючыся ад галечы, войнаў і канфліктаў.

 
Папа Францішак: «Мы пакліканы стаць падтрымкай і суцяшэннем для братоў»
07.07.2014 12:11

“Атрымаўшы падтрымку і суцяшэнне Хрыста, мы пакліканы са свайго боку стаць падтрымкай і суцяшэннем для братоў праз лагоднае і пакорнае стаўленне да іх, наследуючы Настаўніка”, - сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 6 ліпеня на плошчы св. Пятра.

 
У Гомелі адбылася працэсія Божага Цела
07.07.2014 11:17

6 ліпеня ў Гомелі прайшла працэсія Божага Цела, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Звычайна яна праходзіць у чэрвені, а ў Гомелі была перанесена з-за рамонту дарогі, па якой планавалася працэсія.

 
Кс. Раман Суша цэлебраваў у Свіры прыміцыйную Імшу
07.07.2014 10:48

6 ліпеня ў парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Свіры адбылася прыміцыйная святая Імша кс. Рамана Сушы. Таксама падчас гэтай Імшы дзякавалі Богу за залаты юбілей сужэнскага жыцця Юзаф і Ядзвіга Кіркулі, якія паспрыялі адкрыццю свірскага касцёла. Разам з імі і з новапрэзбітэрам маліўся сваяк юбіляраў кс. Уладзімір Шымковіч.

 
<< Першая < Папярэдняя 1161 1162 1163 1164 1165 1166 1167 1168 1169 1170 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1163 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.