Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
7 ліпеня — XIV Звычайны тыдзень
07.07.2014 03:00
1 чыт. Ос 2, 16. 17b-18. 21-22; Пс 145 (144), 2-3. 4-5. 6-7. 8-9.
Ев. Мц 9, 18-26.

 
Мц 9, 18-26
07.07.2014 03:00
«У мяне толькі што памерла дачка, але прыйдзі і яна будзе жыць»
 
На сувязі з catholic.by скаўты: слова пра служэнне ў Будславе
07.07.2014 01:10
 
Пантыфік да моладзі ў Кастэльпетроза: «Імкніцеся да шчасця!»
06.07.2014 16:29

“Культура часовасці не бярэ пад увагу нашай свабоды, але пазбаўляе нас нашага сапраўднага прызначэння, нашых мэтаў, самых сапраўдных і аўтэнтычных. Гэта жыццё фрагментаванае”, - звярнуў увагу Святы Айцец падчас сустрэчы з моладдзю ў Кастэльпетроза. 5 ліпеня праходзіў візіт Папы Францішка ў італьянскі рэгіён Малізэ.

 
Папа на Імшы ў рэгіёне Малізэ: «Сёння ад Касцёла чакаюць дапамогі перад тварам матэрыяльнай і духоўнай беднасці»
06.07.2014 16:20

5 ліпеня ў межах візіту ў італьянскі рэгіён Малізэ Папа Францішак узначаліў Эўхарыстыю на стадыёне ў Кампабаса. “Заклікаю ўсіх вас, святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі, трываць на сваёй дарозе, застаючыся на служэнні Богу, служачы сваім братам і распаўсюджваючы культуру салідарнасці ва ўсім свеце”, - сказаў Пантыфік падчас Імшы.

 
У Баранавічах сёстры місіянеркі Святой Сям’і склалі вечныя шлюбы
06.07.2014 15:51

6 ліпеня 2014 г. у парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах дзве сястры законныя з супольнасці Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і склалі падчас Імшы вечныя шлюбы. Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у мінскай архікатэдры: «Вера ў Бога — наш фундамент»
06.07.2014 14:59

6 ліпеня 2014 г., у XIV Звычайную нядзелю, пасля велічных урачыстасцяў, што адбыліся ў мінулыя дні ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
06 ліпеня — XIV Звычайная нядзеля, год А
06.07.2014 03:00

1 чыт. Зах 9, 9-10; Пс 145 (144), 1-2. 8-9. 10-11. 13cd-14.
2 чыт. Рым 8, 9. 11-13.
Ев. Мц 11, 25-30.

 
Мц 11, 25-30
06.07.2014 03:00

«Я ціхі і пакорны сэрцам»
 
Біскуп Алег Буткевіч узначаліў у Глыбокім Імшу з нагоды 600-годдзя горада
05.07.2014 20:09

5 ліпеня 2014 г. горад Глыбокае адзначае 600-годдзе. З гэтай нагоды ў мясцовым касцёле Святой Тройцы адбылася Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
<< Першая < Папярэдняя 1161 1162 1163 1164 1165 1166 1167 1168 1169 1170 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1164 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.