Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
10 ліпеня — XIV Звычайны тыдзень
10.07.2014 03:00
1 чыт. Ос 11, 1-4. 8c-9; Пс 80 (79), 2ac і 3b. 15-16.
Ев. Мц 10, 7-15.

 
Мц 10, 7-15
10.07.2014 03:00
«Дарма атрымалі, дарма і давайце»
 
Агучаны падрабязнасці фінансавай рэформы Апостальскай Сталіцы
09.07.2014 15:17

Кіраўнік новастворанага Сакратарыяту па эканамічных пытаннях кардынал Джордж Пэл паведаміў 9 ліпеня 2014 г. аб зменах, якія закрануць ватыканскія ўстановы. Іх мэтай з’яўляецца “ліквідацыя выяўленых недахопаў і рызык” і “стварэнне новай платформы для паляпшэння эканамічнага кіравання ў будучыні”.

 
Адзін дзень у пілігрымцы «Гродна-Тракелі»
09.07.2014 15:16

8 ліпеня - гэта ўжо другі дзень пілігрымкі «Гродна -Тракелі», да якой далучыўся кс. Юрый Марціновіч. Падчас пілігрымкі святар назірае за ўсім вакол, а сваімі назіраннямі, а дакладнeй - перажываннямі  свайго ўдзелу і ўдзелу іншых пілігрымаў, дзеліцца з чытачамі catholic.by.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XV Звычайную нядзелю, Год А (13 ліпеня)
09.07.2014 14:44

Усе мы сёння сабраліся, каб пачуць Божае слова і аддаць Богу хвалу. Гэтае Слова, якое мы чуем кожную нядзелю, падобна да зерня, якое Бог кідае ў глебу нашага сэрца і перамяняе нашае жыццё.

 
Папа зацвердзіў рашэнні па беатыфікацыйных справах
09.07.2014 12:40

8 ліпеня падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амато Папа Францішак зацвердзіў сем дэкрэтаў, якія датычацца прызнання гераічнасці цнотаў кандыдатаў да беатыфікацыі.

 
У Францыі прайшлі маршы ў падтрымку хрысціянаў Іракa
09.07.2014 12:00

У Парыжы і Марсэлі 8 ліпеня прайшлі дэманстрацыі ў падтрымку іракскіх хрысціянаў. Акцыю арганізавала сіра-халдзейская супольнасць Францыі.

 
Крыж і абраз Маці Божай — сімвалы Сусветнага дня моладзі — пабывалі ў салезіянскай парафіі ў Смаргоні
09.07.2014 11:21

8 ліпеня сімвалы Сусветнага дня моладзі – крыж і абраз Маці Божай “Salus Populi Romani” – прыбылі ў салезіянскую парафію Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні. Сустрэць сімвалы сабралася шмат вернікаў, асабліва моладзі.

 
Іспанскія біскупы заклікаюць аўтамабілістаў да большай разважлівасці і адказнасці на дарогах
09.07.2014 11:18

Да адказнасці на дарогах і большага клопату пра чалавечае жыццё заклікае Каталіцкі Касцёл у Іспаніі. Традыцыйна ў першую нядзелю ліпеня ў гэтай краіне адзначаецца Дзень адказнасці на дарогах. У гэтым годзе яго дэвіз — словы Евангелля паводле св. Лукі: «Езус, наблізіўшыся, пайшоў з імі».

 
Сімвалы Сусветнага дня моладзі наведалі Браслаў
09.07.2014 10:04

7 ліпеня сімвалы Сусветага дня моладзі – крыж і абраз Маці Божай “Salus Populi Romani”, якія з 28 чэрвеня здзяйсняюць перэгрынацыю па Беларусі, - наведалі парафію ў Браславе.

 
<< Першая < Папярэдняя 1161 1162 1163 1164 1165 1166 1167 1168 1169 1170 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1161 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.