Апошнім часам становіцца ўсё больш распаўсюджанай практыка крэмацыі, у якасці альтэрнатывы пахаванню ў зямлі. Напрыклад, у Мінску колькасць крэмацый складае трэцюю частку ад усіх пахаванняў. Яна расце з кожным годам, што ў не апошнюю чаргу звязана з перапоўненасцю традыцыйных могілак. У сувязі з гэтым узнікаюць пытанні — як Касцёл ставіцца да спалення цела памерлага, захавання яго праху ў пахавальнай урне ці яго развейвання? Адказаць на іх мы паспрабуем у сённяшняй праграме.