Папа Францішак выказаў шкадаванне з нагоды нізкай нараджальнасці ў многіх еўрапейскіх краінах. Адмова мець дзяцей з’яўляецца часткай «культуры адходаў», якая адчужае ўсё, што непасрэдна не прыносіць матэрыяльнай выгады, сказаў Святы Айцец, выступаючы 12 ліпеня перад удзельнікамі міжнароднай канферэнцыі ў Ватыкане на тэму глабальнай эканомікі.
“Мы з’яўляемся зямлёй, на якую Пан нястомна кідае зерне свайго Слова і сваю любоў. З якім стаўленнем мы яго прымаем?” – гэта казаў Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 13 ліпеня 2014 г.
Мсціслаўскай святыні Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі сёлета 400 гадоў. З нагоды юбілею Імшу ў старажытным касцёле ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
13 ліпеня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Баля Касцёльная) адбылося фацімскае набажэнства. У ім прыняў удзел дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
З нагоды 110-годдзя касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве (Докшыцкі дэканат) 12 і 13 ліпеня адзначаліся юбілейныя ўрачыстасці. У другі дзень святкаванняў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі, а таксама благаславіў адрэстаўраваны крыж і абраз у галоўным алтары касцёла.
13 ліпеня 2014 г. адзначалася 71-я гадавіна смерці благаслаўлёнай мучаніцы Мар’яны Бярнацкай. У Навумавічах каля Гродна, дзе ў 1943 г. яна была расстраляна разам з 49 мясцовымі жыхарамі, адбыліся ўрачыстасці з удзелам вернікаў з Гродна і Сапоцкінскага дэканата.
13 ліпеня 2014 г. у Полацку пры грэка-каталіцкім храме св. Параскевы Полацкай адбыліся ўрачыстасці завяршэння ХХ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк. Акрамя сотні пілігрымаў, якія прайшлі пешшу шлях з Віцебска ў Полацк, у нядзелю на свята прыбылі групы вернікаў з Мінска, Баранавіч, Івацэвіч.