13 ліпеня біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка ўзначаліў у капліцы сясцёр бэнэдыктынак у Вільні (Літва) урачыстую Імшу з нагоды 50-годдзя з часу складання законных шлюбаў сястры Раманы з гэтай супольнасці. Сястра Рамана (Генавэфа Стэфановіч) нарадзілася ў 1940 г., была чацвёртай у сям’і з 6 дзяцей, належала да парафіі ў Канвелішках каля Воранава.
1 чыт. Іс 1, 10-17; Пс 50 (49), 8-9. 16bc-17. 21 і 23.Ев. Мц 10, 34 – 11, 1.
Альбо: Успамін св. Каміла Леліскага, святара.1 чыт. (сш.15) 1 Ян 3, 14-18; Пс 112 (111), 1-2. 3-4. 5-7a. 7b-8. 9.Ев. Ян 15, 9-17.
13 ліпеня ў Варшаве (Польшча) адкрылася ХХVI Міжнародная Парафіяда дзяцей і моладзі. Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію прадстаўляе на ёй каманда вілейскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа, якая заняла першае месца на ІV Парафіядзе архідыяцэзіі ў 2013 г. Імшу на адкрыццё Міжнароднай Парафіяды ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
13 ліпеня пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа Францішак прызнаўся, што з глыбокай заклапочанасцю сочыць за “трагічнымі падзеямі апошніх дзён” на Святой Зямлі. “Я яшчэ маю жывой у памяці сустрэчу, якая адбылася 8 чэрвеня 2014 г. з удзелам Патрыярха Барталамея, Прэзідэнта Перэса і Прэзідэнта Абаса, калі мы разам прасілі дару міру і слухалі заклік да спынення спіралі нянавісці і гвалту”, - сказаў Пантыфік.
Варшава, 13 ліпеня 2014 г.
Завяршылася І роварная пілігрымка навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне да Маці Божай Тракельскай. Семінарысты разам з усімі вернікамі прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях, што адбыліся 11-12 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях.