Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
13 ліпеня — XV Звычайная нядзеля, год А
13.07.2014 03:00

1 чыт. Іс 55, 10-11; Пс 65 (64), 10abcd. 10e-11. 12-13. 14.
2 чыт. Рым 8, 18-23.
Ев. Мц 13, 1-23 альбо (карац.) Мц 13, 1-9.

 
Завяршыліся ўрачыстасці ў Тракелях: «Няхай хараство паслання гэтых урачыстасцяў напаўняе наша жыццёвае пілігрымаванне» (+фота)
12.07.2014 22:00

12 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях завяршыліся сёлетнія адпустовыя ўрачыстасці. У іх прынялі ўдзел вернікі з усёй Беларусі і з-за мяжы, якія прыбылі, каб сустрэцца з Маці Божай – Заступніцай і Суцяшальніцай.

 
Прывітанне з Вострай Брамы прывезлі ўдзельнікам урачыстасцяў у Тракелях літоўскія вернікі
12.07.2014 19:19

11-12 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях адбыліся адпустовыя ўрачыстасці. Акрамя тысяч пілігрымаў з розных месцаў Беларусі, на ўрачыстасцях прысутнічала вялікая група вернікаў братняга літоўскага народа.

 
Святкаванне 20-годдзя пабудовы касцёла і сакрамэнт канфірмацыі адбыліся ў Ляхавічах
12.07.2014 15:44

12 ліпеня 2014 г. у парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Ляхавічах святкавалася 20-годдзе з часу пабудовы касцёла. Урачыстую Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Падчас яе група вернікаў атрымала сакрамэнт канфірмацыі.

 
Сімвалы Сусветнага дня моладзі наведалі Тракелі
12.07.2014 03:46

11 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Тракельскай, Каралевы сем’яў, пачаліся сёлетнія дыяцэзіяльныя ўрачыстасці. У санктуарый прыбылі сімвалы Сусветнага дня моладзі - крыж і абраз Маці Божай “Salus Populi Romani”.

 
Тракелі прывіталі вернікаў дажджом. Шматлікія пілігрымы наведалі санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі
12.07.2014 03:04

11 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Тракельскай, Каралевы сем’яў, пачаліся адпустовыя ўрачыстасці. З розных бакоў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з-за мяжы ў санктуарый прыбылі пілігрымы.

 
12 ліпеня — XIV Звычайны тыдзень
12.07.2014 03:00
1 чыт. Іс 6, 1-8; Пс 93 (92), 1ab. 1c-2. 5.
Ев. Мц 10, 24-33.

 
Мц 10, 24-33
12.07.2014 03:00
«Не бойцеся тых, хто забівае цела»
 
Біскуп Антоні Дзям’янка на начной Імшы ў Тракелях: «Марыя ўзносіць тут да свайго Сына малітву за нас» (+фотарэпартаж)
12.07.2014 02:10

Апоўначы 12 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях адбылася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Сёлета ўрачыстасці ў Тракелях праходзяць 11–12 ліпеня, іх дэвіз — “А пад крыжам Маці стаяла”.

 
Для ўдзельнікаў урачыстасцяў у Тракелях адбылася канферэнцыя на тэму «Марыя пад крыжам — узор хрысціянскай вернасці»
11.07.2014 22:20

11 ліпеня ў межах урачыстасцяў у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях, якія сёлета праходзяць пад дэвізам “А пад крыжам Маці стаяла”, адбылася канферэнцыя для сабраных вернікаў на тэму “Марыя пад крыжам – узор хрысціянскай вернасці”. З канферэнцыяй выступіў кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч парафіі ў Вялікіх Эйсмантах і выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

 
<< Першая < Папярэдняя 1151 1152 1153 1154 1155 1156 1157 1158 1159 1160 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1158 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.