Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Міжнародны каталіцкі фестываль «Magnifiсat» адзначыць юбілей
18.07.2014 14:30

Аргкамітэт Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnifiсat” завяршае падрыхтоўку да правядзення чарговага фестывалю, які адбудзецца 24-28 жніўня 2014 г. і стане 10-м па ліку. Свой першы юбілей фестываль адзначыць рэкорднай колькасцю ўдзельнікаў: у конкурснай праграме будуць прадстаўлены 20 краін, сярод якіх упершыню — Македонія і Казахстан.

 
Украіна: Патрыярх Філарэт выказаў спачуванні родным ахвяр самалёта «Малайзійскіх авіяліній» і заклікаў да малітвы
18.07.2014 14:22

17 ліпеня ў выніку абстрэлу ў небе над Данбасам пацярпеў крушэнне самалёт «малайзійскіх авіяліній». 298 чалавек загінула. Патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны Філарэт выказаў спачуванні родным і блізкім ахвяр трагедыі і заклікаў да малітвы.

 
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб малітве ў інтэнцыі міру ва Украіне
18.07.2014 11:40

«Апошнія драматычныя падзеі ва Украіне з’яўляюцца для нас матывам, каб звярнуцца да вас, браты і сёстры, з заклікам да далейшай гарачай малітвы ў інтэнцыі мірнага вырашэння нарастаючага канфлікту ў гэтай краіне. Таму звяртаемся да ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, каб найбліжэйшыя дні былі напоўнены малітвай за Украіну», – гаворыцца ў паведамленні.

 
Чалавечая праца: праклён ці благаслаўленне?
18.07.2014 10:59
Яшчэ першай чалавечай пары – Адаму и Еве – Бог дае заданне падпарадкаваць сабе зямлю і валадарыць над усялякай жывой істотай. Але тут не ідзе гаворка пра дэспатычнае кіраванне, але пра клопат, пра дар, давераны чалавеку Стварыцелем.
 
18 ліпеня — XV Звычайны тыдзень
18.07.2014 03:00
1 чыт. Іс 38, 1-6. 21-22. 7-8; Пс Іс 38, 10. 11. 12abcd. 16.
Ев. Мц 12, 1-8.

 
Мц 12, 1-8
18.07.2014 03:00
«Сын Чалавечы — Гаспадар шабату»
 
Дзяржсакратар Папы Францішка: «Мігранты — аблічча Хрыста, які пакутуе»
17.07.2014 15:22

Нацыянальныя межы становяцца ўсё больш адкрытымі для грошай і тавараў і ўсё больш і больш закрытымі для людзей. Між тым, мігранты — гэта аблічча Хрыста, які пакутуе, падкрэсліў кардынал Пьетро Паралін, Дзяржсакратар Папы Францішка. 16 ліпеня іерарх узначаліў святую Імшу ў базыліцы Маці Божай Гвадэлупскай у Мехіка.

 
Украіна: пілігрымы ідуць у марыйныя санктуарыі з малітвамі аб супакоі
17.07.2014 14:12

Рыма-каталіцкія біскупы Украіны выказалі спачуванні сем’ям загінулых падчас апошніх сутыкненняў у Зеленаполлі каля Данецка і іншых гарадоў ва ўсходняй частцы краіны. «З болем мы згінаем калені перад тымі, хто аддаў сваё жыццё за абарону радзімы, і просім Бога аб вечным жыцці для ахвяр вайны», — было адзначана іерархамі. У інтэнцыі супакою адбываюцца таксама пілігрымкі да марыйных санктуарыяў.

 
Біблію пераклалі на наступныя сем моў
17.07.2014 12:08
Поўны тэкст Бібліі быў перакладзены на яшчэ сем моў. Трыма з іх карыстаюцца жыхары Афрыкі, дзвюма — Азіі, адной — Лацінскай Амерыкі і адной — Еўропы. Аб гэтым паведаміла нямецкае Біблійнае таварыства 15 ліпеня 2014 г. у Штутгарце, спасылаючыся на Сусветную асацыяцыю.
 
У Івянцы адкрылася V Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
17.07.2014 11:46

16 ліпеня 2014 г. у Івянцы адбылося адкрыццё V Парафіяды дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Прадставіць свае каманды прыехала ў гэтым годзе каля 150 удзельнікаў з розных куткоў архідыяцэзіі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1151 1152 1153 1154 1155 1156 1157 1158 1159 1160 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1153 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.