Вечарам 28 чэрвеня ў свята Маці Божай Берасцейскай моладзь Пінскай дыяцэзіі на памежным пераходзе «Варшаўскі мост» у Брэсце пераняла ад польскай моладзі адмысловыя крыж і абраз Маці Божай — сімвалы Сусветнага дня моладзі, якія пачалі перэгрынацыю ў нашай краіне.
30 чэрвеня святой Імшой у 8.00 удзельнікі 24-ай пешай пілігрымкі «Мінск-Будслаў» узнеслі спевы на пачатак свайго «малітоўнага падарожжа», якога чакалі ўвесь год, а ўжо ў 10.00 пасля благаслаўлення Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і шчодрага акраплення святой вадой вырушылі вуліцамі горада ў пяцідзённы шлях.
«Ідзі за Мною»
1 чыт. Ам 2, 6-10. 13-16; Пс 50 (49), 16bc-17. 18-19. 20-21. 22-23.Ев. Мц 8, 18-22.Альбо: Успамін св. cв. Першамучанікаў Рымскага Касцёла.1 чыт. (сш.15) Рым 8, 31b-39; Пс 124 (123), 2-3. 4-5. 7b-8.Ев. Мц 24, 4-13.
27 чэрвеня ў Назарэце адбылося ўрачыстае асвячэнне мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай. З гэтай нагоды на Святую Зямлю з Беларусі былі арганізаваныя адмысловыя Усебеларускія пілігрымкі. Першую ўзначальвае Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, другую – дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Пілігрымы наведаюць Бэтлеем, Назарэт, Гару Благаслаўленняў, Кану, Гару Табор, Ерыхон і Ерузалем.