28 чэрвеня беларускія пілігрымы на чале з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам накіравалася на гару Перамянення Пана - Табор, дзе адбылася святая Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп. Таксама беларусы наведалі возера Геназарэт і гару Благаслаўленняў, Табху і дом св. Пятра ў Кафарнаўме.
Успамін Беззаганнага Сэрца Найсв. Панны Марыі.1 чыт. (сш.15) Іс 61, 9-11; Пс 1 Сам 2, 4-5. 6-7. 8abcd.Ев. Лк 2, 41-51.
Урачыстасць св. Пятра і св. Паўла, Апосталаў.
Імша з вігіліі, 1 чыт. (сш.15) Дз 3, 1-10; Пс 19 (18), 2-3. 4-5.2 чыт. Гал 1, 11-20.Ев. Ян 21, 15-19.
У працяг нашай папярэдняй тэмы пра агульнае дабро прапаную паразважаць над тэмай прыватнай ўласнасці. Як Касцёл ставіцца да прыватнай уласнасці? Пры якіх умовах чалавек мае права на прыватную ўласнасць і як правесці мяжу паміж прыватнай уласнасцю і агульным дабром?
27 чэрвеня 2014 г.Вотум беларускага народа“Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38).
Паводле слоў Святога Айца, у любові Стварыцеля да сваіх стварэнняў няма ані граму пасіўнасці: Ён не чакае – а дае, не кажа – а робіць. На думку Пантыфіка, існуюць дзве рысы любові. Першая заключаецца ў тым, каб больш даваць, чым браць. Другая: больш любові ў справах, чым у словах. Любоў заўсёды перадаецца і атрымліваецца ад тых, хто нас любіць, яна заўсёды ажыўляе і дазваляе расці, падкрэсліў Святы Айцец.
26 чэрвеня прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы былі ўрачыста асвячаныя ўсе самалёты 50-й змешанай ордэна Чырвонай зоркі авіяцыйнай базы ў Мачулішчах.
29 чэрвеня 2014 г. Папа Францішак урычыць паліі 24 новым арцыбіскупам Мітрапалітам. Яшчэ 3 іерархі атрымаюць гэты элемент літургічнага адзення пазней. Палій арцыбіскупаў сімвалізуе паслухмянасць Папу і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду. Ён уяўляе сабой вузкую стужку з белай авечай воўны з вышытымі чорнымі крыжамі, на канцах — з абшытымі чорным шоўкам кавалачкамі свінца. Пантыфік ўручае паліі прызначаным за мінулы год арцыбіскупам Мітрапалітам традыцыйна ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, якая адзначаецца 29 чэрвеня.
Перэгрынацыя Крыжа і Абраза распачнецца ўрачыстай перадачай іх польскай моладдзю беларускай моладзі 28 чэрвеня ў 19.30 у нейтральнай зоне паміж Польшчай і Беларуссю. Крыж і Абраз будуць урачыста ўручаны моладзі з Беларусі, якая на руках унясе Крыж і Абраз на тэрыторыю сваёй краіны. На працягу амаль што двух тыдняў Крыж і Абраз наведаюць каталіцкія парафіі ў розных дыяцэзіях.