Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
«Дух Святы — прыйдзі!»: сакрамэнт канфірмацыі ў Раготна
26.06.2014 16:07
У жыцці каталіцкай супольнасці  ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці 24 чэрвеня адбылася значная падзея: шматлікім вернікам парафіі Святых Анёлаў Апекуноў у Раготна і Найсвяцейшай Троіцы ў Стараельні  быў удзелены сакрамэнт Канфірмацыі. Сакрамэнт удзяляў біскуп Гродзенскі  Аляксандр Кашкевіч.
 
Пілігрымка Баранавічы-Будслаў вырушыла ў шлях да Маці Божай
26.06.2014 12:26

26 чэрвеня Святой Імшой ў 7.00 распачалася чарговая пешая пілігрымка Баранавічы - Будслаў. Эўхарыстую цэлебраваў біскуп Антоній Дзям'янка.

 
У ПАР забілі 82-гадовую манахіню, якая 60 год свайго жыцця прысвяціла дабрачыннасці
26.06.2014 12:14

Паўднёваафрыканская паліцыя арыштавала двое мужчын, якія падазраюцца ў забойстве 82-гадовай манахіні з ЗША Мэры Пол Так (Mary Paule Tacke) з Кангрэгацыі сясцёр місіянерак Найсвяцейшай Крыві (CPS), таксама вядомай як Місіянеры Марыянхіла. Манахіня загінула падчас вулічных беспарадкаў. Расследванне справы працягваецца.

 
Назіральнік Святога Пасаду пры ААН: сям’я – не рэліквія мінулага
26.06.2014 09:56

«Сям’я – гэта фундаментальная ячэйка чалавечага грамадства», нагадаў арцыбіскуп Сільвана Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе, выступаючы на 26-й сесіі Рады па правах чалавека. Ватыканскі іерарх падкрэсліў, што «сям’я працягвае дэманстраваць большы запал» у параўнанні з сілай тых, хто спрабуе яе знішчыць «як рэліквію мінулага, перашкоду для эмансіпацыі індывідуума або стварэння свабоднага, шчаслівага і роўнага грамадства».

 
ІV Дыяцэзіяльная сустрэча настаўнікаў адбылася ў Шчучыне
26.06.2014 09:17

20-21 чэрвеня ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай адбылася чацвёртая сустрэча душпастырства настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. Запланаваныя падчас сустрэчы мерапрыемствы дазволілі яшчэ раз паразважаць над важнымі пытаннямі веры, духоўнага развіцця  асобы самога настаўніка, сучаснай моладзі.

 
26 чэрвеня — XII Звычайны тыдзень
26.06.2014 03:00

 
Мц 7, 21-29
26.06.2014 03:00
 
Мітрапаліт Кандрусевіч у Бэтлееме:«Браць прыклад з Яна Хрысціцеля, каб застацца вернымі свайму пакліканню»
25.06.2014 21:47

25 чэрвеня працягнулася Агульнабеларуская пілігрымка на Святую Зямлю. Раніцай усе групы пілігрымаў сустрэліся на агульнай святой Імшы ў базыліцы св. Кацярыны Александрыйскай, якая знаходзіцца побач з Базылікай Нараджэння Езуса.

 
Новы дыск ад хора Gloria: шукайце ў Будславе «Таямніцу Любові»
25.06.2014 17:30

Цудоўная навіна для аматараў беларускай хрысціянскай музыкі — да ўрачыстасці ў Будславе прымеркаваны выхад новага дыска «Таямніца Любові» ад моладзевага хора Gloria з мінскай архікатэдры. 

 
Сакратар Апостальскай Нунцыятуры сустрэўся з Папам Францішкам
25.06.2014 16:02

Сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь мансіньёр Філіппо Чампанэлі сустрэўся з Яго Святасцю Папам Францішкам. Падчас размовы мансіньёр Чампанэлі распавёў Папу Францішку аб жывой веры і сталай малітве, якой католікі Беларусі суправаджаюць асобу Пантыфіка і яго місію.

 
<< Першая < Папярэдняя 1171 1172 1173 1174 1175 1176 1177 1178 1179 1180 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1173 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.