Як святы, Паўсюдны і Апостальскі Касцёл мы сабраныя тут у гэты прыгожы дзень пасвячоны апосталам Пятру і Паўлу, каб праслаўляць Імя Пана і Яго магутнасць. Касцёл заснаваны на фундаменце дванаццаці апостолаў заўсёды асаблівую пашану меў да двух з іх: Пятра, якому Пан даручыў найвышэйшую пастырскую ўладу і Паўла, які абвяшчаў Евангелле ва ўсёй Рымскай Імперыі. Ад пачатку паўтараліся словы: дзе Пётр — там Касцёл. Таму сёння мы верна стаім пры Пятры нашых часоў Папе Францішку, каб адчуць нашае адзінства з Паўсюдным Касцёлам. Усемагутнаму Богу складаем шчырую падзяку за тое, што дазволіў нам быць дзецьмі Свайго Касцёла. Няхай Пан абудзіць у нас Апостальскага Духа, каб мы як св. Пётр маглі данесці Евангелле да ўсіх людзей.