Трэці дзень VI Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, 18 чэрвеня, быў прысвечаны тэатру - аднаму з элементаў трыяды "святыня - тэатр - спорт", з якіх складаецца парафіяда. Пасля папярэдняга дня, калі маладыя вернікі ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах, праграма гэтага дня дала ім магчымасць выявіць свае веды і таленты.
З 9 па 16 чэрвеня дзеці з Навагрудка і Наваельні ўдзельнічалі ў летнім лагеры “Вакацыі з Богам” у моладзевым цэнтры ў г.п. Наваельня, якім апякуецца кс. Алег Жураўскі SDB. Галоўнымі арганізатарамі дзіцячага адпачынку былі с. Вікторыя Коршун CSFN і яе памочнік семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB, дапамогу таксама прапанавала моладзь з Дзятлава, якая рыхтуецца да аніматарскага служэння.
Выйшаў дыск з серыі «Беларускі хрысціянскі хіт» — Пілігрымскі хіт, на якім сабраныя лепшыя песні, што спяваюць пілігрымы на шляхах да святых месцаў нашай краіны.
Дарагія браты і сёстры! Стары Запавет, а дакладней Кніга Быцця, вельмі маляўніча прадстаўляе першага чалавека ў раі, яго адносіны з Богам, нічым не знішчаную гармонію, якая існавала ва ўсім, што было Ім створана. І надыходзіць важны момант, калі першы чалавек становіцца перад сур'ёзным выбарам упершыню. Кніга Быцця апавядае аб двух дрэвах, якія знаходзіліся ў раі.
Душпастырская рада:
Быць людзьмі, якія нясуць благаслаўленне ўсім народам зямлі – гэта, паводле Папы Францішка, адна з мэтаў існавання Касцёла. Новы цыкл катэхез, прысвечаны сутнасці Касцёла, пачаў 18 чэрвеня 2014 г. Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. Ён прызнаўся, што будзе дзяліцца сваімі разважаннямі «як сын, які апавядае пра маці або пра ўласную сям’ю».
Папа Францішак нагадаў, што 20 чэрвеня 2014 г. будзе адзначацца Сусветны дзень бежанца, які міжнародная супольнасць прысвяціла людзям, вымушаным пакінуць родную зямлю і ўцякаць ад канфліктаў і пераследаў.
Трэці дзень VІ Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, 18 чэрвеня, пачаўся Імшой у касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. Імшу для ўдзельнікаў парафіяды ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.