18 чэрвеня ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбылася Імша на заканчэнне навучальнага года. Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
17 чэрвеня, чарговы дзень VI Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, удзельнікі распачалі святой Імшой у гродненскім парафіяльным касцёле Беззаганнага Пачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую цэлебраваў віцэ-канцлер гродзенскай курыі Антоній Грэмза.
Увечары 17 чэрвеня ва ўзросце 63 год адышла ў вечнасць Зоф'я Марушэўская, маці кс. Уладзіміра Марушэўскага TChr і с. Людмілы Марушэўскай MChR.
«Карупцыянер выклікае гнеў Бога і абражае народ Божы», — падкрэсліў Папа Францішак 17 чэрвеня 2014 г. падчас ранішняй св. Імшы. Ён звярнуўся да гісторыі біблійнага Набота, які стаў ахвярай караля Ахаба і заявіў, што для карупцыянераў ёсць толькі адно выйсце «прасіць прабачэння», у адваротным выпадку прыйдзецца сутыкнуцца з Божым гневам.
17 чэрвеня сакратарыят Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі наведаў і сустрэўся з беларускім епіскапатам арцыбіскуп на пенсіі з Вероны Флавіо Робэрто Караро OFMCap. У сустрэчы прынялі ўдзел усе біскупы Беларусі, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
14 чэрвеня адзначалася свята 570-годдзя горада Іўе. Традыцыйна іўечане і госці распачалі святкаванне малітвай у гарадскіх святынях: католікі — у касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла, праваслаўныя — у царкве св. мучаніка дзіцяці Гаўрыіла Беластоцкага, мусульмане — у мячэці. Святую Імшу ў парафіяльным касцёле Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў інтэнцыі еднасці народаў і міру у роднай краіне цэлебраваў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абраны віцэ-старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Абранне адбылося на 57-м пленарным пасяджэнні ККББ на падставе галасавання.