Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
17 чэрвеня — XI Звычайны тыдзень
17.06.2014 03:00

1 чыт. 1 Вал 21, 17-29; Пс 51 (50), 3-4. 5-6a. 11 і 16.
Ев. Мц 5, 43-48.

 
Мц 5, 43-48
17.06.2014 03:00
«Любіце ворагаў вашых»
 
Сакрамэнт канфірмацыі атрымалі вернікі Смаргоні (+фота)
16.06.2014 19:09

15 чэрвеня вернікі парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні атрымалі сакрамэнт канфірмацыі, які ім удзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Да сакрамэнту хрысціянскай сталасці прыступілі 110 чалавек.

 
Біскуп Алег Буткевіч удзяліў у Глыбокім сакрамэнт канфірмацыі
16.06.2014 19:00

15 чэрвеня біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 120 вернікам у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. У гэты дзень парафія святкавала адпустовую ўрачыстасць.

 
Біскупы Беларусі прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях юбілею Мітрапаліта Беластоцкага
16.06.2014 18:42

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч і сакратар ККББ біскуп Антоні Дзям’янка прынялі ўдзел ва ўрачыстай Імшы з нагоды 50-годдзя святарства і 35-годдзя біскупскай сакры Мітрапаліта Беластоцкага арцыбіскупа Эдварда Азароўскага. На Імшы, якую іерарх узначаліў у архікатэдральнай базыліцы, сабралося 17 біскупаў з Польшчы і замежжа разам з Апостальскім Нунцыем у Польшчы арцыбіскупам Чэлесціно Мільёрэ.

 
Повязь часоў: хрост на Сарафінавай гары на месцы разбуранай святыні
16.06.2014 17:31

Недалёка ад в.Суцін Пухавіцкага раёна, на месцы разбуранага напярэдадні Другой сусветнай вайны касцёла, ва ўспамін св. Антонія Падуанскага вернікі з Мар’інай Горкі, ваколіц Суціна і Талька, разам з кс. Генрыхам Кучынскім і кс. Гжэгожам Балеста сабраліся на супольную малітву. На святой Імшы быў удзелены сакрамэнт хросту дзецям, продкі якіх былі ахрышчаны ў часы, калі тут узвышаліся драўляныя сцены пабудаванай на фундуш Казіміра і Бэнэдыкты Янішэўскіх, велічнай святыні.

 
Ва ўспамін св. Антонія Падуанскага ў Струбніцы прайшла парафіяльная ўрачыстасць
16.06.2014 14:42

13 чэрвеня, ва ўспамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла, у парафіі ў Струбніцы (Гродзенская дыяцэзія, Мастоўскі дэканат) прайшла парафіяльная ўрачыстасць. Імшу ўзначаліў кс. Ян Кучынскі, на ўрачыстасць прыбылі вернікі з розных парафій, шмат семінарыстаў і святароў з розных куткоў дыяцэзіі.

 
У рамках дзейнасці культурна-рэлігійнага цэнтра пры катэдры ў Віцебску адбылася экскурсія па адметных мясцінах горада
16.06.2014 14:01

У адпаведнасці з планам працы культурна-рэлігійнага цэнтра пры катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася экскурсія па адметных мясцінах горада. Яе пачаткам стала наведванне адной з самых старых з наяўных у абласным цэнтры каталіцкіх святыняў – касцёла святой Барбары.

 
Папа Францішак сустрэўся з кіраўніком Англіканскай Царквы
16.06.2014 13:39

16 чэрвеня Папа Францішак сустрэўся з кіраўніком Англіканскай Царквы архіепіскапам Джасцінам Уэлбі, які прыбыў у Рым з трохдзённым візітам. Пасля кароткай прыватнай размовы і прадстаўлення дэлегацый Святы Айцец звярнуўся да гасцей з прамовай, у якой адзначыў, што моліцца ў інтэнцыі ўмацавання сяброўскіх адносін і супольных намаганняў на карысць прымірэння і адзінства паміж усімі веруючымі ў Хрыста.

 
Папа наведаў беднякоў у рымскім раёне Трастэвэрэ
16.06.2014 12:14

Нядзельны вечар 15 чэрвеня Папа Францішак правёў сярод беднякоў у рымскім раёне Трастэвэрэ. Сустрэчу арганізавала Супольнасць св. Эгідзія, якая падтрымлівае людзей, што жывуць на перыферыі грамадства.

 
<< Першая < Папярэдняя 1181 1182 1183 1184 1185 1186 1187 1188 1189 1190 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1183 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.