Агульнапрынятае паняцце “агульнае дабро” Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла падае наступным чынам: гэта сукупнасць умоў грамадскага жыцця, якія дазваляюць супольнасцям ці індывідуумам паўней і лягчэй дасягаць уласнай дасканаласці.
11 чэрвеня ў Глыбокім прайшлі выпускныя вечары. Па традыцыі выпускнікі з усіх школ горада наведалі мясцовыя каталіцкую і праваслаўную святыні.
«Кожны, хто гневаецца на брата свайго, падпадае пад суд»
Бард в'етнамскай рэвалюцыі стаў католікам. «Напрыканцы майго жыцця я атрымаў вялікую радасць», напісаў 87-гадовы То Хай у дзень свайго хросту.У дзяцінстве ён наведваў школу, у якой працавалі каталіцкія манахіні. Ва ўзросце 18 год ён запісаўся ў камуністычную партыю і з'яўляўся адным з першых рэвалюцыянераў.
Зорка аргенцінскага футбола Ліанэль Мэсі і яго калегі надаюць вялікае значэнне духоўнай дапамозе падчас Чэмпіянату свету па футболе, які 12 чэрвеня распачнецца ў Бразіліі. Як паведамляе аргенцінская прэса, нацыянальную каманду будзе суправаджаць кс. Хуан Хосе Мэдзіна.
Вытворцамі і гандлярамі смерці назваў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 11 чэрвеня тых, хто вырабляе і распаўсюджвае зброю, каб распальваць войны. Па словах Пантыфіка, яны, карумпаваныя палітыкі і тыя, хто жыве за кошт гандлю людзьмі або рабскай працы, не маюць дару боязі Божай і ніколі не будуць шчаслівымі. Папа прысвяціў катэхезу боязі Божай, апошняму з дароў Духа Святога.
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арганізавала свята, артыстамі на якім былі дзеці. На свята былі запрошаны дзеці з “Дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі”, з прытулку пры сацыяльна-педагагічным цэнтры Цэнтральнага раёна, а таксама з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эврика” Фрунзенскага раёна Мінска.
Адным з самых цікавых і таямнічых месцаў у Ватыкане з’яўляецца Апостальская бібліятэка. Яна была заснавана па ініцыятыве Папаў Мікалая V і Сікста IV у другой палове XV ст., і на сённяшні дзень тут захоўваецца больш за 1,5 млн. старажытных і сучасных кніг, больш за 8 тыс. інкунабулаў – кніг, выдадзеных у першыя дзесяцігоддзі пасля з’яўлення друкавальнага станку, – сярод якіх каля 65 пергаментных. Акрамя таго, тут захоўваецца каля 150 тыс. манускрыптаў, каля 300 тыс. манет і медалёў і каля 20 тыс. твораў мастацтва.