Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста завяршыўся навучальны год
08.06.2014 18:53

6 чэрвеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста завяршыўся навучальны год 2013-2014. Урачыстую Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 
Вернікі з Ваўкавыскa прынялі сакрамэнт канфірмацыі
08.06.2014 14:41

У вігілійны дзень Спаслання Духа Святога, 7 чэрвеня, у парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 110 парафіянам.

 
Святы Айцец нагадвае святарам памятаць пра сваю першую любоў - Хрыста
08.06.2014 11:57

“Няхай Пан дасць нам усім – святарам і біскупам – ласку заўсёды знаходзіць і заўсёды памятаць нашу першую любоў, каб мы былі пастырамі, не саромеліся правесці канец свайго жыцця прыніжанымі ці нават страціўшымі розум. Няхай Бог дае нам заўсёды ласку наследаваць Езуса, ісці па Яго слядах, ласку ісці за Ім” - адзначыў Пантыфік.

 
Пантыфік наведае мемарыял у памяць ахвяраў І Сусветнай вайны
08.06.2014 11:41

Папа Францішак абвясціў аб сваім намеры здзейсніць пілігрымку да Вайсковага мемарыялу ў Рэпідульі, на поўначы Італіі, каб памаліцца за ахвяраў усіх войнаў. Нагодай для візіту стане 100-годдзе пачатку І Сусветнай вайны, якое адзначаецца сёлета.

 
Прамова біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на адкрыццё і асвячэнне памятнага знака "Паклонны Крыж" на месцы ўзарванай святыні Фара Вітаўта ў Гродне
08.06.2014 10:46

Ваша Высокапрэасвяшчэнства! Уладыка Арцемій!

Паважаныя прадстаўнікі дзяржаўнай улады!

Улады нашай вобласці і горада Гродна!

Дарагія удзельнікі цырымоніі адкрыцця і асвячэння памятнага знака на месцы разбуранага храма!

Усё ў зямным жыцці мае свой пачатак і заканчэнне! I толькі Бог ёсць вечны. Сваеасаблівым сімвалам вечнасці з’яўляецца гэты памятны знак, які мы сёння асвячаем.
 
Святым з’яўляецца само месца, на якім – можна сказаць нядаўна – узвышаўся велічны храм. Адвечны Бог у сваім неспазнаным Провідзе сваеасаблівым чынам спалучыў у гэтай святыні дзве братнія хрысціянскія канфесіі - каталіцкую і праваслаўную. На працягу стагоддзяў тут адбываліся хрысціянская набажэнствы і засяроджвалася жыццё першай у Гродна каталіцкай парафіі. Гісторыя гэтага месца дакладна адлюстроўвае змены, якія адбываліся ў жыцці нашага грамадства. Гады росквіту атручвалі войны, пажары і знішчэнні, пасля якіх ізноў прыходзілі часы  супакою і адбудовы.

Гэта месца памяці аб нашых хрысціянскіх каранях і мінулых пакаленнях жыхароў  горада.

Вельмі спадзяемся, што праз сённяшняе асвячэнне помніка-знака, гэта месца для ўсіх нас будзе не толькі месцам успаміну, але і напаміну пра ўшанаванне кожнага храма. Напаміну пра ўзаемную пашану вернікаў розных веравызнанняў і розных рэлігій.

Небяспечныя тэндэнцыі і падзеі, якія адбываюцца ў сучасным свеце, пагражаюць знішчэннем чалавечага жыцця і ўсіх адвечных хрысціянскіх каштоўнасцяў.

Перад гэтымі выклікамі сучаснасці хрысціянам і ўсім людзям добрай волі неабходна засяроджвацца на тым, што усіх нас аб'ядноўвае, і не думаць аб тым, што нас падзяляе. Трэба забыцца аб варожасці і сваіх уласных крыўдах.

Няхай гэты помнік-знак будзе заклікам для ўсіх нас да захавання вернасці Хрысту і Яго запаведзям любові да Бога і бліжняга.

Шчыра дзякую ініцыятарам, свецкім уладам, усім тым, хто прычыніўся да сённяшняй урачыстасці. Адудзяч вам усім, Божа!

Будзем жа ўсе разам клапаціцца пра захаванне нашых традыцый, пра будучыню нашага народу і росквіт нашай Роднай зямлі!

(Молімся:) Божа, Ты жывеш у недасяжным святле. Ні Найвышэйшыя Нябёсы, ні стварэнні чалавечых рук  не могуць ахапіць Цябе. Аднак Ты дазволіў узнесці гэты знак, з’яднаў сэрцы і намаганні многіх людзей, каб ён з’явіўся на гэтым месцы.

Будзь, Божа, праслаўлены за гэтую справу чалавечых рук. Адары вечнай узнагародай усіх нашых памерлых продкаў, якія на гэтым месцы праз стагоддзі ўзносілі да Цябе свае малітвы, і ўвядзі іх у Сваю вечную святыню.

Благаславі, Добры Божа, у Тройцы Адзіны, таксама нас, хто з удзячнасцю ўспамінае іх справы і ахвяры, хто аддае Табе пашану на гэтым месцы. Каб мы сталі жывымі камянямі Святыні, якую Ты ўзносіш моцаю Святога Духа, каб валадарыць на зямлі і ў небе на вякі вечныя. Амэн.

 
У Гродне асвяцілі «Паклонны Крыж» на месцы ўзарванай Фары Вітаўта
08.06.2014 10:39

7 чэрвеня ў скверы на Савецкай плошчы ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне памятнaгa знакa «Паклонны Крыж» на месцы знакамітай Фары Вітаўтa, якая была ўзарвана 29 лістапада 1961 года. Урачыстасць была прымеркаванa да Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які праходзіць у Гродне.

 
Змененыя Пяцідзесятніцай
08.06.2014 10:27

«Праўду кажу вам: лепш для вас, каб Я пайшоў, бо калі Я не пайду, Суцяшыцель не прыйдзе да вас, калі ж пайду, пашлю Яго да вас» (Ян 16,7)

 
У парафіі ў Крывічах адбылося асвячэнне алтара
07.06.2014 18:40

7 чэрвеня, у вігілію ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, у парафіі Св. Андрэя, апостала, у Крывічах адбылося асвячэнне адноўленага алтара, амбоны і абраза, на якім прадстаўлены Маці Божая і св. Сыман дэ Рояс. Асвячэнне здзейсніў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Імшы з асвячэннем алтара ў касцёле Св. Андрэя, апостала, у Крывічах
07.06.2014 17:18

7 чэрвеня 2014 г.

Алтар – збаўчае месца дзеяння Святога Духа

 
Дэлегаты ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума наведалі мінскую парафію Найсвяцейшай Тройцы
07.06.2014 16:02

5 чэрвеня ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы на вячэрняй Імшы разам з вернікамі маліліся дэлегаты ІV Еўрапейскага Каталіцка-Праваслаўнага Форума, праца якога ў гэты дзень завяршылася ў Мінску. Імшу ўзначаліў арцыбіскуп Дзіжонскі (Францыя) Раланд Міннерат, у малітве ўдзельнічалі а. Іакінф Дэстывэль ОР (Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству) і прэс-сакратар Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы Цьеры Бонавэнтура.

 
<< Першая < Папярэдняя 1181 1182 1183 1184 1185 1186 1187 1188 1189 1190 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1190 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.