Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Каталіцкія біскупы Эрытрэі падверглі рэзкай крытыцы ўрад краіны
10.06.2014 17:30

Каталіцкія біскупы Эрытрэі апублікавалі заяву, у якой гаворка ідзе аб крызісным стане краіны і падвяргаецца крытыцы ўрад, які прадпрымае рэпрэсіўныя меры супраць хрысціян.

 
У мінскай парафіі Божага Цела адбылося прыняцце членаў Трэцяга Ордэну Кармэлітаў Босых у навіцыят і складанне абяцанняў
10.06.2014 15:53

7 чэрвеня, у вігілію Спаслання Духа Святога, у парафіі Божага Цела ў Міснку падчас урачыстай Імшы частка сясцёр з Трэцяга Ордэну Кармэлітаў Босых былі прыняты ў навіцыят, каб жыць духоўнасцю Кармэля, прыняўшы святы шкаплер. Шэраг братоў і сясцёр упершыню склалі абяцанні, выказаўшы Богу сваё “так”.

 
Віцебск наведалі віцэ-генерал і генеральны дарадца супольнасці сальватарыянаў
10.06.2014 15:45

9 чэрвеня парафію Святога Духа ў Віцебску, дзе з 2008 г. служаць сальватарыяне, наведалі госці з Рыма – кс. Рауль Гомэз SDS, віцэ-генерал Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыянаў), і кс. Кшыштаф Кавальчык SDS, генеральны дарадца.

 
Двух італьянскіх святароў — ахвяраў СС — далучаць да благаслаўлёных
10.06.2014 15:20

Два італьянскія святары, якія ў 40-я гады сталі ахвярамі СС, неўзабаве стануць благаслаўлёнымі, — працэс беатыфікацыі Джузэпэ Бернард (1897-1943 гг) і Марыё Гібаудо (1920-1943 гг.) завершаны на дыяцэзіяльным узроўні. Цяпер справа перайшла на разгляд у Ватыкан — другі этап працэсу беатыфікацыі.

 
Папа сустрэнецца з рымскімі беднякамі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі
10.06.2014 14:50

У бліжэйшую нядзелю, 15 чэрвеня, Папа Францішак сустрэнецца з беднякамі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі Вечнага горада. Яны збяруцца ў базыліцы Маці Божай на Трастэвэрэ.

 
У Камаях ушанавалі памяць арганіста Браніслава Руткоўскага
10.06.2014 14:04

1 чэрвеня ў камайскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля адзначалі 50-годдзе з дня смерці арганіста, педагога, арганізатара фестываляў арганнай музыкі Браніслава Руткоўскага - ураджэнца вёскі Камаі, які асвойваў ігру на аргане ў мясцовым касцёле і ўсё жыццё прысвяціў музыцы. На свяце сабралося шмат гасцей, Імшу ў інтэнцыі Браніслава Руткоўскага і яго родных узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў маладую парафію Святога Духа ў Гродне
10.06.2014 13:44

8 чэрвеня, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, парафія Святога Духа ў Гродне адзначала патранальнае свята. Маладую парафію, да якой належаць мікрараёны Альшанка і Фабрычны, наведаў у гэты дзень дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

 
У Гомелі з’явіўся першы ў Беларусі «супрацьабортны» тралейбус
10.06.2014 13:27

10 чэрвеня ў Гомелі па маршрутах №2 і №8 выходзіць на лінію новы тралейбус, аформлены незвычайнай сацыяльнай рэкламай. Слоганы тралейбуса заклікаюць захаваць жыццё ненароджаных дзяцей. Ідэя «супрацьабортнага» тралейбуса ўзнікла ў членаў грамадскага аб'яднання «Выратаванне немаўлят», у якое ўваходзяць хрысціяне розных канфесій, урачы-гінеколагі, прадстаўнікі іншых прафесій.

 
У Маскве абмяркуюць уплыў каталіцкай тэалогіі на грамадскія навукі
10.06.2014 12:27
У Маскве 10 чэрвеня адбываецца сімпозіум, прысвечаны ўплыву каталіцкай тэалогіі на грамадскія навукі. На сімпозіуме, прымеркаваным да 740-годдзя з дня смерці св.Тамаша Аквінскага, вынесены на абмеркаванне ўплыў яго навучання на інтэлектуальнае асяроддзе ў Савецкім Саюзе і постсавецкай Расіі, а таксама яго ўклад у развіццё грамадскіх навук у Еўропе.
 
Касцёл у Шылавічах адзначыў 100-годдзе
10.06.2014 11:33

Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, 8 чэрвеня, у Шылавічах святкавалася 100-годдзе парафіяльнага касцёла Найсвяцейшай Тройцы. Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, падчас яе каля 200 вернікаў, большасць якіх складала моладзь, атрымалі сакрамэнт канфірмацыі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1181 1182 1183 1184 1185 1186 1187 1188 1189 1190 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1188 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.