6-7 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Пана Езуса Журботнага ў Росі правёў рэкалекцыі знакаміты харызматык з Уганды а. Джон Башабора. Удзел у рэкалекцыях прымалі вернікі як з Беларусі, так і з-за мяжы. Айцец Башабора тлумачыў прычыны духоўных і фізічных хвароб, якія можа сустрэць чалавек.
Евангельскія благаслаўленні з’яўляюцца практычнай праграмай жыцця, адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 9 чэрвеня. На наступны дзень пасля малітоўнай сустрэчы за мір у Святой Зямлі Пантыфік падкрэсліў, што трэба мець мужнасць дабрыні, каб пераадольваць нянавісць.
8 чэрвеня, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святoга, супольнасць парафіі Святога Духа ў Віцебску адзначыла адпуст. Падрыхтоўка да гэтай урачыстасці пачалася з навэнны да Духа Святога, якой маліліся парафіяне на працягу дзевяці дзён.
8 чэрвеня, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, Гродзенскую дыяцэзію наведаў сусветна вядомы харызматык з Уганды (Афрыка) а. Джон Башабора. Па запрашэнні кс. Чэслава Паўлюкевіча святар правёў рэкалекцыі ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі. Айцец Башабора пабываў таксама ў Лідзе, куды яго запрасіў пробашч парафіі Святой Сям’і кс. Юзаф Ганьчыц.
7-8 чэрвеня ў парафіі Найсвяцейшай Троіцы ў Росі адбыліся рэкалекцыі, якія праводзіў a. Джон Башабора з Уганды.
7-8 чэрвеня ў Мінску праходзіла дабрачынная акцыя ў абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў. Мерапрыемства арганізавала грамадскае дабрачыннае аб’яднанне абароны жыцця ад яго вытокаў “Выратаванне немаўлят”.
Увечары 8 чэрвеня ў Ватыканскіх садах прайшла вячэрняя малітва за мір у Святой Зямлі і ў свеце з удзелам Папы Францішка, Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея, прэзідэнтаў Ізраіля і Палестыны Шымона Перэса і Махмуда Абаса. Сустрэча пачалася словамі: “Няхай Пан дасць вам спакой! Мы сабраліся ў гэтым месцы, ізраільцяне і палестынцы, юдэі, хрысціяне і мусульмане, каб узняць нашы малітвы за мір для Святой Зямлі і ўсіх яе жыхароў”.
“Ключавы элемент Пяцідзясятніцы - здзіўленне. Мы ведаем, што наш Бог з’яўляецца Богам сюрпрызаў. Гэта пакліканне Касцёла – ён павінен мець здольнасць здзіўляць, абвяшчаючы ўсім, што Езус Хрыстус перамог смерць, што Божыя рукі заўсёды адкрытыя”, - звярнуў увагу Папа Францішак 8 чэрвеня, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у разважаннях перад малітвай “Regina Coeli” на плошчы св. Пятра.
Не нам судзіць старых, не нам вызначаць, хто на схіле жыцця лічыцца годным павагі, а хто – ганьбы. Занадта дробныя нашыя меры, закароткія думкі... Часта зводзяцца ўсе нашы прэтэнзіі да прыхаванай умовы: каб мы шанавалі вас - падабайцеся нам!..