Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У велікодную нядзелю Апостальскі Нунцый узначаліў Імшу ў архікатэдры Мінска (+фота)
20.04.2014 15:56

Удзень 20 красавіка Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліў урачыстую Імшу ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Касцёл святкуе ў гэты дзень Уваскрасенне Пана.

 
Вернікі Віцебска распачалі Вялікдзень Імшой пасхальнай вігіліі з удзелам біскупа Алега Буткевіча (+фота)
20.04.2014 11:37

Імшой пасхальнай вігіліі ўвечары 19 красавіка, якую ўзначаліў віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч, вернікі катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску распачалі Вялікдзень  - найвялікшае свята ўсяго літургічнага года. У гэтым годзе менавіта з віцебскай катэдры вялася прамая тэлевізійная трансляцыя,  дзякуючы чаму ў малітве і перажыванні Пасхальнай Таямніцы разам з вернікамі Віцебска маглі яднацца католікі з розных мясцін Беларусі і іншых краін.

 
Рэзурэкцыйная Імша ў мінскай архікатэдры: “Праз Пасхальную таямніцу Хрыстус учыніў нас свабоднымі і духоўна нeсмяротнымі” (+фота)
20.04.2014 10:25

20 красавіка, ва ўрачыстасць Вялікадня, мінскія католікі сабраліся на рэзурэкцыйнай Імшы ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Велікодная гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на рэзурэкцыйнай Імшы
20.04.2014 10:20

20 красавіка 2014 г.

Быць пасхальнымі феніксамі

 
Віншаванні Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці на Вялікдзень
20.04.2014 09:18

“Беларусь, Хрыстус уваскрос! Мы адчуваем сябе адным народам і паважаем адзін аднаго, не выключаючы нікога, бо ўсе мы збаўленыя, нават калі мы гэтага не ўсведамляем. Мы разам збаўленыя”, - піша Апостальскі Нунцый.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас Імшы пасхальнай вігіліі
19.04.2014 23:06

Мінская архікатэдра, 19 красавіка 2014 г.

Пасха - свята надзеі

 
Біскуп Алег Буткевіч асвяціў велікодныя стравы для бедных
19.04.2014 21:04

У Вялікую суботу біскуп Віцебскі Алег Буткевіч наведаў парафію Св. Антонія ў Віцебску. Іерарх сустрэўся з беднымі і асвяціў для іх стравы.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці благаславілі велікодныя стравы і памаліліся з вернікамі
19.04.2014 19:16

19 красавіка, у Вялікую суботу, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці благаславілі стравы на велікодны стол і памаліліся разам з вернікамі ў некалькіх парафіях.

 
Гамілія на Вялікдзень (20 красавіка)
19.04.2014 16:39

Жанчыны, якія ў велікодную раніцу прыйшлі да магілы і не знайшлі там цела Езуса, першы раз пачулі праўду пра Уваскрослага Пана: “Не бойцеся! Шукаеце Езуса ўкрыжаванага? Няма Яго тут, Ён уваскрос!”

 
Папа падчас Крыжовага шляху ў Калізеі: перад абліччам крыжа мы адчуваем сябе дзецьмі, а не рэчамі ці аб’ектамі
19.04.2014 13:56

Каля 40 тысяч чалавек з розных краін, у тым ліку дзеці і хворыя, прынялі ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі ў Вялікую пятніцу 18 красавіка. Набажэнства ўзначаліў Папа Францішак, разважанні былі падрыхтаваны італьянскім арцыбіскупам Джанкарло Брэганціні і былі прысвечаны ранам сучаснага свету: сацыяльным наступствам эканамічнага крызісу, драмам эмігрантаў, жанчын, якія сталі ахвярамі насілля, зняволеных.

 
<< Першая < Папярэдняя 1221 1222 1223 1224 1225 1226 1227 1228 1229 1230 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1228 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.