Зняволеныя рымскай турмы “Regina Caeli” атрымалі ад Святога Айца Францішка каля 1000 кніг, якія ўключаюць чатыры Евангеллі і Дзеі Апосталаў. Іх перадаў Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі. “Гэта была ўзрушваючая і кранаючая сустрэча. Многія зняволеныя плакалі, адчуваючы любоў Пантыфіка”, - падзяліўся іерарх на заканчэнне візіту ў турму і адзначыўшы, што многія зняволеныя дзяліліся сваімі цяжкасцямі, апавядалі пра патрэбы і запрасілі Святога Айца наведаць іх.