Святы Ян Павел ІІ пакінуў вельмі вялікую духоўную і інтэлектуальную спадчыну: энцыклікі, адгартацыі, апостальскія лісты, біяграфічныя кнігі... Некаторыя з гэтых твораў Вялікага Папы ў розныя гады былі перакладзеныя на беларускую мову. Прапануем вашай увазе агляд беларускамоўнай спадчыны святога Яна Паўла ІІ.
«Галоўнае — гэта нашыя дзеці» — пад такім дэвізам распачаўся сёлета ўжо трэці фестываль «Таленты чыстых сэрцаў». Мерапрыемства, арганізаванае Моладзевай каталіцкай місіяй «Чыстае сэрца« і Упраўленнем адукацыі Мінскай вобласці, заклікана дапамагчы дзецям-сіротам і асобам з асаблівасцямі развіцця развіць свае таленты і артыстычныя здольнасці.
Калі мы пастараемся ўсвядоміць, наколькі гэта вялікі і істотны дар для нас - Божая міласэрнасць, - то можам уявіць, наколькі мы няўдзячныя адносна гэтага дару. Праз Уваскрасенне Хрыста кожны з нас нарадзіўся нанова, у духоўным плане мы ўваскрэслі з Хрыстом, а значыць, разам з Ім перамаглі грэх, д'ябла і ў перспектыве нашую ўласную смерць.
26 красавіка адлічваецца 28-ая гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС, сумныя наступствы якой збірае як Беларусь, так і Украіна, і Расія і іншыя краіны.
Хрыстус пасля свайго ўваскрасення з'явіўся апосталам, адарыў іх супакоем і даў ім Святога Духа. Яны мелі ў якасці задання прывесці ўсіх людзей да веры і адзінства, а таксама прабачаць ад імя Хрыста. Гэтую місію добра выконвалі першыя хрысціяне, збіраючыся на ламанне хлеба, інакш Эўхарыстыю, і жылі ў адзінстве і любові. І сёння хрысціяне павінны праз веру сустракацца з Хрыстом, які прысутнічае ў Касцёле.