Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Клуб Каталіцкай Інтэлігенцыі ў Магілёве паразважаў з моладдзю пра новых святых Пантыфікаў
28.04.2014 14:24

27 красавіка ў Магілёве, у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася сустрэча Клуба Каталіцкай Інтэлігенцыі з маладдзю з нагоды далучэння да святога алтара Пана двух Папаў: Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ.

 
Колькі Папаў Рымскіх у гісторыі Касцёла аб’яўлена святымі?
28.04.2014 11:45

З 27 красавіка іх колькасць павялічылася на 2 і з агульнай колькасці 264 памерлых пап, стала раўняцца 80. Як святых ушаноўваюць ўсіх Папаў ад святога апостала Пятра да Юльюша I (337-352 ). 

 
У Лучаі ўшанавалі двух новых святых – Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ
28.04.2014 10:01

27 красавіка, калі ў Апостальскай Сталіцы былі абвешчаны два новыя святыя: Ян Павел ІІ і Ян ХХІІІ, у касцёле святога Юды Тадэвуша ў Лучаі адбыліся Імша і набажэнства ў іх гонар. З нагоды абвяшчэння новых святых пасля літургіі адбыўся канцэрт беларускага выканаўцы Зміцера Вайцюшкевіча.

 
Успамін св. Пятра Шанэля і св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора
28.04.2014 03:00

Успамін св. Пятра Шанэля, святара і мучаніка
 Успамін св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора, святара
 
Імша падзякі за кананізацыю Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ з удзелам беларускіх пілігрымаў адбылася на Ватыкане (+фота)
27.04.2014 17:04

27 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, калі былі абвешчаны святымі Ян ХХІІІ і Ян Павел ІІ, у касцёле святой Ганны на Ватыкане адбылася Імша падзякі за кананізацыю гэтых двух Пантыфікаў. У Імшы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, прынялі ўдзел пілігрымы з Беларусі, што прыбылі ў Апостальскую Сталіцу на падзею кананізацыі.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас св. Імшы падзякі за кананізацыю Папаў Яна XXIII і Яна Паўла II
27.04.2014 16:09

Касцёл св. Ганны на Ватыкане, 27 красавіка 2014 г.

Быць святымі па прыкладу Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: Ян ХХІІІ распачаў адраджэнне Касцёла, Ян Павел ІІ стараўся данесці свету вучэнне Сабора
27.04.2014 13:26

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч лічыць кананізацыю двух Пантыфікаў падзеяй нештодзённай, бо “Ян Павел ІІ быў вельмі моцна звязаны з Беларуссю”, а Ян ХХІІІ паспрыяў адраджэнню і абнаўленню мясцовага Касцёла праз Другі Ватыканскі Сабор.

 
Папа Францішак падчас кананізацыйнай Імшы: Ян ХХІІІ і Ян Павел ІІ далі сведчанне аб дабрыні Бога, Яго міласэрнасці
27.04.2014 13:14

Ян ХХІІІ – Папа паслухмянасці Святому Духу, а Ян Павел ІІ – Папа сем’яў, адзначыў Святы Айцец Францішак падчас кананізацыйнай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра, якую цэлебраваў разам з Пантыфікам на пенсіі Бэнэдыктам ХVI 27 красавіка. У літургіі разам з сотнямі тысяч вернікаў прынялі ўдзел прэзідэнты, прэм’ер-міністры і ўрадавыя дэлегацыі шматлікіх краін свету, а таксама беларускія іерархі і вернікі.

 
Пра цуд, які адкрыў шлях да кананізацыі Яна Паўла ІІ
27.04.2014 12:34

Цуд, неабходны для кананізацыі Яна Паўла II, быў звязаны з вылячэннем праз яго заступніцтва 48-гадовай Фларыбэт Морас Дыяс з Коста-Рыкі, у якой была анеўрызма мозгу. Аперацыйнае ўмяшанне было смяротна небяспечным.

 
Ян ХХІІІ і Ян Павел ІІ абвешчаны святымі
27.04.2014 12:25

Каталіцкі Касцёл мае двух новых святых. 27 красавіка падчас урачыстай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Папа Францішак кананізаваў двух сваіх папярэднікаў - Яна XXIII і Яна Паўла II.

 
<< Першая < Папярэдняя 1221 1222 1223 1224 1225 1226 1227 1228 1229 1230 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1223 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.