Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа Францішак выказаў салідарнасць з беспрацоўнымі
24.04.2014 15:53

У канцы агульнай аўдыенцыі 23 красавіка Папа Францішак выказаў салідарнасць з працаўнікамі металургічнага камбіната «Lucchini» у італьянскім П’ёмбіна, які знаходзіцца на стадыі закрыцця.

 
Так нараджаюцца новыя традыцыі: моладзь парафіі з Сапоцкіна ў ноч Уваскрасення наведала магілы Пана ў шматлікіх касцёлах
24.04.2014 13:55
У ноч Уваскрасення Пана моладзь парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіна (Тэалін) малілася пры магіле Пана у гродзенскіх парафіях і ў парафіях свайго дэканату. На працягу ночы маладыя людзі разам са сваім пробашчам наведалі 15 святыняў.
 
З нагоды Вялікадня каталіцкія валанцёры Ліды наведалі дзяцей і пажылых людзей
24.04.2014 12:12

З нагоды Вялікадня каталіцкія валанцёры Ліды наведалі дзяцей, якія знаходзяцца ў рэабілітацыйным аддзяленні Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы, і аддзяленне кругласутачнага прабывання для пажылых людзей.

 
У Назарэце пачалі ўсталёўваць табліцу з мазаічнай выявай Маці Божай Будслаўскай
24.04.2014 11:27

На сцяне санктуарыя Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Назарэце ўжо пачалі ўсталёўваць табліцу з мазаічнай выявай адной з самых вялікіх святынь Каталіцкага Касцёла ў Беларусі — Будслаўскага абраза Маці Божай.

 
У Глыбокім адкрыты і асвячаны помнік “Езус і самаранка”
24.04.2014 10:43

23 красавіка ў Глыбокім адбылося адкрыццё і асвячэнне помніка “Езус і самаранка” на Саборным пляцы каля фантана. Рашэнне аб устаноўцы помніка на біблійную тэму было прынята Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэтам з нагоды 600-годдзя горада. Ідэя належыць скульптару Вячаславу Долгаву, ажыццявілі яе Мікалай Сталяр і Яраслаў Парахневіч.

 
У гомельскім Доме міласэрнасці зладзілі велікодны абед для жабракоў і бяздомных
24.04.2014 10:29

23 красавіка ў гомельскім Доме міласэрнасці сёстры каталіцкага ордэна Місіянерак Любові (сёстры Маці Тэрэзы) зладзілі велікодны абед для мясцовых жабракоў і бяздомных. На абедзе сабраліся каля ста чалавек. Дапамагалі сёстрам парафіяне і вікарый гомельскай парафіі кс. Дамінік Шыманскі.

 
Папа на агульнай аўдыенцыі: не будзем шукаць жывога сярод мёртвых!
23.04.2014 14:36

«Чаму ты, што замыкаешся ў сабе пасля паразы і не маеш больш сіл, каб маліцца, шукаеш жывога сярод мёртвых? Чаму ты, што адчуваеш сябе адзінокім, пакінутым сябрамі, і, магчыма, нават Богам, шукаеш жывога сярод мёртвых? Чаму ты, што страціў надзею, і ты, які адчуваш сябе ў пастцы сваіх грахоў, шукаеш жывога паміж мёртвых? Чаму ты, што імкнешся да прыгажосці, да духоўнай дасканаласці, справядлівасці і міру шукаеш жывога сярод мёртвых?»

 
Моладзь у Касцёле
23.04.2014 12:00

Пра свой удзел у тэлевізійных конкурсах «Must be the Musik» (Polsat, Польшча) і «Акадэмія талентаў» (АНТ, Беларусь) у новай рубрыцы нашага партала «Моладзь у Касцёле» распавядаюць Яна Бажычка і Ірына Некраш.

 
У многіх кінатэатрах свету будзе трансляцыя кананізацыі Пантыфікаў
22.04.2014 18:09

Трансляцыя кананізацыі благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, якая пройдзе на плошчы св. Пятра 27 красавіка, будзе адбывацца ва ўсіх кутках свету, дзякуючы сумеснай ініцыятыве Ватыканскага тэлевізійнага цэнтру, а таксама кампаній «Sky», «Sony» і «Nexco Digital».

 
Святы Айцец: папросім Маці Божую ўвесці нас у велікодную радасць
22.04.2014 16:47

Дазволіць, каб радаснае здзіўленне пасхальнай нядзелі выпраменьвалася ў думках, позірках, паводзінах, жэстах і словах, заклікаў Папа Францішак вернікаў 21 красавіка падчас малітвы «Уладарка неба», якая ў пасхальны перыяд замяняе традыцыйны «Анёл Панскі». Памаліцца супольна са Святым Айцом сабралася вялікая колькасць пілігрымаў з Італіі і іншых краін свету.

 
<< Першая < Папярэдняя 1221 1222 1223 1224 1225 1226 1227 1228 1229 1230 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1226 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.