28 красавіка вернікі парафіі Перамянення Пана ў Селіванаўцах сабраліся ў святыні, каб ушанаваць свайго апекуна св. Войцеха, біскупа і мучаніка. Святы Войцех ужо здаўна ў пашане ў гэтай парафіі, яго абраз знаходзіцца ў бакавым алтары.
27 красавіка, у дзень кананізацыі Яна Паўла ІІ, у катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прывезлі парэшткі святога, а ў суботу вечарам усталявалі яго скульптуру. Некалькі кропель крыві Папы на тканіне даставілі з Кракава ў рэліквіярыі, які па форме нагадвае сонца.
26 – 27 красавіка адбыўся чарговы з’езд міністрантаў, якія служаць пры салезіянскіх парафіях. У сустрэчы прымалі ўдзел міністранты з Дзятлава, Варнянаў, Смаргоні і Мінска.
27 красавіка ў Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску ладзіўся мастацкі пленэр, прысвечаны памяці св. Яна Паўла ІІ. У ім прынялі ўдзел як запрошаныя госці, так і выпадковыя наведвальнікі сада, якіх зацікавіла мерапрыемства.
27 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі дзякавала Богу за дар Папы Яна Паўла ІІ, які быў кананізаваны ў Рыме ў гэты дзень.
У мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы адбыўся VІІІ дзіцяча-моладзевы фестываль мастацкай творчасці «Лошыца 2014». Імпрэза прайшла 27 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці і была прысвечана ўрачыстасці далучэння да ліку святых Яна Паўла ІІ.
29 красавіка адзначаецца Радуніца. У Беларусі гэта дзяржаўнае свята і выхадны дзень. Таму, напэўна, могілкі наведаюць не толькі праваслаўныя, але і католікі. У гэты дзень на магілах можна часта заўважыць пакінутыя ежу і піццё, а на могілках — падпітых людзей. Аб тым, што падобныя ўчынкі з’яўляюцца грахом і як належыць хрысціянам памінаць памерлых, глядзіце ў сюжэце ТРК Ангел ТВ.
27 красавіка ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах адбылася святочная падзея: больш за 200 чалавек прынялі сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт удзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
27 красавіка ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Язафата ў Заневічах вернікі маліліся ў 30-годдзе смерці былога пробашча кс. Юзафа Маціеўскага. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які паходзіць з гэтай парафіі. У 1969 г. кс. Маціеўскі ўдзяліў будучаму іерарху хрост, пазней Першую Камунію.
У Беларусь прыбудуць сімвалы Сусветных дзён моладзі — крыж і абраз Маці Божай «Salus Populi Romani», якія ўжо шмат гадоў з’яўляюцца нязменнымі «ўдзельнікамі» міжнароднага моладзевага форуму.