Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці даў інтэрв'ю, якое было запісана для праграм радыё "Беларусь" Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, якое вяшчае для слухачоў беларускага замежжа.
Папа Францішак скіраваў пасланне землякам бл. Яна ХХІІІ — жыхарам італьянскага рэгіёна Бергама і ў прыватнасці горада Сота-іль-Монтэ, у якім нарадзіўся будучы святы. Зварот Пантыфіка быў апублікаваны ў мясцовым выданні «Рэха Бергама», з якім супрацоўнічаў Ян ХХІІІ, яшчэ будучы звычайным святаром.
«Я шчаслівы абвясціць аб святасці Яна Паўла ІІ — вялікага чалавека і Папы», — прызнаўся Святы Айцец ў відэапасланні да народу Польшчы, трансляцыя якога прайшла вечарам 24 красавіка на першым канале Польскага тэлебачання і Польскім радыё з нагоды кананізацыі Пантыфіка.
24 красавіка Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Рэспублікі Албанія Эдзі Рама. Пасля сустрэчы з Пантыфікам прайшла размова палітыка з кардыналам дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.
У дзень кананізацыі бл. Яна Паўла ІІ у катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прыбудзе частка рэліквій благаслаўлёнага. Рэліквіі для гродзенскіх католікаў ахвяраваў арцыбіскуп Кракава Станіслаў Дзівіш, які быў асабістым сакратаром Пантыфіка.
У Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне адкрылася выстава «Пілігрым», прысвечаная бл. Яну Паўлу II. Аўтарамі фотаздымкаў з’яўляюцца беластоцкія фатографы Пётра Савіцкі і Анджэй Сакольскі.
1 мая арганізуецца аўтобусная пілігрымка ў Будслаў ад мінскага касцёла Св. Сымона і Алены. Арганізуе яе Міжнародная Дыяконія Евангелізацыі «Каштоўная Перліна» руху «Святло — Жыццё».
23 красавіка ў парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі парафіяльнай моладзі - 99-ці асобам.
Мы асцерагаемся блізкасці Езуса, таму што яна дае нам радасць. Толькі так можна патлумачыць, чаму ёсць шмат хрысціянаў «пахавальных», чыё жыццё здаецца пастаянным пахаваннем. Яны аддаюць перавагу смутку, а не радасці. Лепш адчуваюць сябе не ў свеце радасці, але ценю, як тыя жывёлы, якія выходзяць толькі ноччу, а не на святло дня, калі нічога не бачаць, як кажаны.