Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Біскуп Юрый Касабуцкі цэлебраваў Імшу Хрызму ў катэдральным касцёле Магілёва
17.04.2014 17:24

17 красавіка, у Вялікі чацвер, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі цэлебраваў Імшу Хрызму ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава. На Імшу прыбылі святары з усяго Магілёўскага дэканату на чале з дэканам ксяндзом Паўлам Шылаком.

 
У Вялікі чацвер Святы Айцец узначаліў Імшу Хрызму
17.04.2014 15:57

17 красавіка Папа Францішак цэлебраваў у базыліцы св. Пятра Імшу Хрызму ў інтэнцыі ўсіх святароў у свеце. У цэнтры гаміліі Пантыфіка была тэма радасці святароў, якая з’яўляецца каштоўным дарам не толькі для іх саміх, але і для ўсяго Божага народа, сярод якога яны пакліканы быць намашчанымі і да якога былі пасланы, каб намашчаць.

 
Імша Хрызма ў пінскім катэдральным касцёле: «Жыць тым, што абвяшчаем»
17.04.2014 15:08

17 красавіка, у Вялікі чацвер, адбылася Імша Хрызма ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Імшу з удзелам духавенства Пінскай дыяцэзіі ўзначаліў біскуп Антоні Дзям’янка.

 
«Быць настаўнікамі і слугамі малітвы»: адбылася Імша Хрызма ў мінскай архікатэдры
17.04.2014 15:01

У Вялікі чацвер, 17 красавіка, у мінскім архікатэдральным касцёле адбылася Імша Хрызма, на якой сабраліся святары і кансэкраваныя асобы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, у ёй прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
У Мінску адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях
17.04.2014 13:35

16 красавіка каля касцёла мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) прайшоў традыцыйны інсцэніраваны Крыжовы шлях, які падрыхтавала парафіяльная моладзь. У малітве Крыжовага шляху прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча да святароў на Вялікі чацвер 2014 г.
17.04.2014 13:04

Святар – чалавек малітвы

 
Пажаданні біскупа Аляксандра Кашкевіча на ўрачыстасць Уваскрасення Пана 2014
16.04.2014 19:00

“Мы ўвесь час нанова перажываем найважнейшую праўду хрысціянскай веры: Хрыстус Уваскрос! У Яго муках, пакутах і смерці на крыжы Бог аб’явіў нам таямніцу сваёй бясконцай любові да кожнага чалавека”, - адзначае біскуп Гродзенскі.

 
Велікоднае віншаванне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі
16.04.2014 18:18

“Нават калі б у гісторыі чалавека і ў часы, у якія ён жыве, узмацнялася зло, то ўсё ж такі Езус, Пасхальная Ахвяра і Беззаганны Баранак, здабывае для яго перамогу. Трыумф Уваскрослага Пана становіцца нашай перамогай і адкрывае нам дарогу да пасхальнага жыцця разам з усім Божым людам”, - піша біскуп.

 
Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт ХVI адзначае 87-мы дзень нараджэння
16.04.2014 16:45

16 красавіка Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт ХVI адзначае 87-мы дзень нараджэння. Кардынал Ёзаф Ратцынгер, які быў абраны на Святы Пасад 19 красавіка 2005 г. і ўзяў імя Бэнэдыкта ХVI, быў 265-м намеснікам Пятра.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прадставіў у Міністэрстве спорту і турызму ідэю арганізацыі спаборніцтваў для дзяцей і моладзі
16.04.2014 14:30

16 красавіка ў Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і настаяцеля салезіянскай рэлігійнай місіі "Таварыства св. Францішка Сальскага" кс. Віктара Гайдукевіча з прадстаўнікамі міністэрства. На сустрэчы Мітрапаліт прадставіў ідэю арганізаваць у 2015 годзе для дзяцей і моладзі 12-гадзінныя спаборніцтвы па футболе, валейболе і яшчэ адным відзе спорту на выбар.

 
<< Першая < Папярэдняя 1231 1232 1233 1234 1235 1236 1237 1238 1239 1240 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1231 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.