Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Да кананізацыі Яна Паўла II і Яна XXIII распрацавана адпаведная ініцыятыва ў сацыяльных сетках
01.04.2014 14:53

“Кананізацыя – мне падабаецца” – з такой ініцыятывай у сацыяльных сетках Касцёл хоча прыцягнуць цікавасць моладзі да кананізацыі Яна Паўла II і Яна XXIII, якая адбудзецца ў Ватыкане 27 красавіка. Адпаведную канцэпцыю распрацавалі Рымская дыяцэзія разам са студэнтамі факультэта камунікацыі рымскага ўніверсітэта “LUMSA”, каб праз “Facebook”, “Twitter”, “Instagram”, “Youtube” і “Storify” моладзь магла атрымаць веды аб навучанні і сведчанні двух Пантыфікаў.

 
Семінар «Дар жыцця. Каму і як вырашаць» адбыўся ў мінскім Чырвоным касцёле
01.04.2014 10:48

29 сакавіка ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбыўся семінар супраць кантрацэпцыі пад назвай «Дар жыцця. Каму і як вырашаць». Арганiзатарам выступiла дабрачынная арганізацыя «Абарона жыцця ў яго вытокаў. Выратаванне немаўлят».

 
У Баранавічах адбыліся рэкалекцыі руху «Сужэнскія сустрэчы»
01.04.2014 10:23

З 28 па 30 сакавіка ў доме Святой Тройцы ў Баранавічах прайшлі рэкалекцыі руху «Сужэнскія сустрэчы». На ўікэнд прыехалі 11 сужэнстваў з розных куткоў Беларусі: Мінска, Гродна, Пастаў, Івянца, Слоніма, Наваельні, Баранавіч. Удзел прымаў таксама а. Анатоль Ярошка, капуцын са Слоніма. Праводзілі ўікэнд айцец Конрад Патыка SVD і аніматары Аляксандр і Святлана Квяткоўскія з Баранавіч, Юрый Дзеніс і Наталля Трасцянка з Івянца, Аляксей і Марына Куратнік з Івацэвіч.

 
У Мінску прайшла фармацыйная сустрэча для салезіянскіх аніматараў
01.04.2014 10:10

29-30 сакавіка ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля праходзіла фармацыйная сустрэча для салезіянскіх аніматараў. Маладыя людзі, якія імкнуцца служыць іншым, асабліва дзецям і моладзі, мелі добрую магчымасць атрымаць некаторыя парады, з дапамогай якіх іх служэнне можа прыносіць больш плёныя вынікі.

 
Вядомы падрабязнасці кананізацыі Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ
31.03.2014 16:42

Кананізацыі благаслаўлённых Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ будуць папярэднічаць малітоўнае чуванне і сустрэча моладзі, паведаміў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціно Валіні. Начное чуванне пройдзе непасрэдна перад кананізацыяй, а сустрэча моладзі - 22 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране.

 
Адбыліся фармацыйныя сустрэчы Літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
31.03.2014 16:12

24-28 сакавіка адбыліся фармацыйныя сустрэчы Літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Удзел у іх прынялі 135  міністрантаў разам са сваімі душпастырамі з парафій Вілейкі, Свіры, Краснага, Нарачы, Будслава, Даўгінава, Крывічава, Маладзечна, Івянца, Нясвіжа, Налібок, Дзераўной, Фаніпаля, Лагойска, Дзяржынска, мінскіх парафій Св. Сымона і св. Алены, архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, Св. Яна Хрысціцеля, Святога Духа; парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках, магілёўскіх парафій Святога Антонія, Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава.

 
У Аргенціне выйшла кніга «Жыццё Берголіо»
31.03.2014 14:30

У апошнія 20 гадоў кардынал Хорхе Марыё Берголіо – сённяшні Папа - выратаваў па меншай меры 80 прастытутак з рук гандляроў людзьмі. Пра такія адкрыцці інфармуе кніга “La Vida Oculta de Bergoglio” (“Жыццё Берголіо”), выдадзеная 27 сакавіка ў Аргенціне.

 
Хто мой бліжні?
31.03.2014 14:11

Калісьці Езусу задаў гэтае пытанне законнік, ён хацеў апраўдаць сябе, сваё стаўленне да людзей. Сёння мы шукаем адказ на гэтае пытанне для таго, каб зразумець сябе і быць больш плённымі ў служэнні бліжнім. Адказ можа быць не да канца вычарпальным, але дастатковым на дадзеным этапе нашага жыцця. Я ведаю, што ён з часам вернецца да нас, і не трэба баяцца шукаць адказаў, таму што я ўпэўнена ў тым, што ад адказу залежыць нашае стаўленне да бліжніх. Сёння я задаю гэтае пытанне Езусу, каб Ён дапамог нам убачыць усё дабро, якое бліжнія няспынна ўносілі і ўносяць у наша жыццё, і быць удзячнымі. Хаця кажуць, што дабрыня і ўдзячнасць ніколі не ходзяць у пары, яны ніяк не могуць сустрэцца...

 
Папа Францішак: Пан заўсёды чакае нас, каб даць нам святло, каб прабачыць нам
31.03.2014 11:26

“Сёння мы пакліканы адкрыцца на святло Хрыста, каб прыносіць плён у нашым жыцці, каб ліквідаваць паводзіны, якія не з'яўляюцца хрысціянскімі”, - адзначыў Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 30 сакавіка на плошчы св. Пятра. Сваю прамову Пантыфік прысвяціў урыўку з Евангелля паводле Яна, якое расказвае аб аздараўленні Езусам сляпога.

 
DeoSpace - новая каталіцкая сацыяльная сетка
30.03.2014 21:39

Сацыяльная сетка DeoSpace будзе цікавая католікам і ўсім, хто цікавіцца каталіцтвам. Як паведамляе Sedmica.Ru са спасылкай на InfoCatolica, DeoSpace прэтэндуе на тое каб аб'яднаць каталіцкія суполкі па ўсім свеце.

 
<< Першая < Папярэдняя 1231 1232 1233 1234 1235 1236 1237 1238 1239 1240 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1240 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.