Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Ірландскі святар стаў новай зоркай Youtube
10.04.2014 12:06
Поспех італьянскай законніцы Крысціны, якая прыняла ўдзел у шоу «Голас», можа паўтарыць ірландскі святар Рэй Келлі. Ролік, у якім святар падчас Імшы віншуе маладых песняй «Алелюя» Леанарда Коэна, ужо праглядзелі больш за два мільёна карыстальнікаў.
 
Гамілія на Пальмовую нядзелю (13 красавіка)
10.04.2014 10:40

Дарагія браты і сёстры! Хуткім крокам бяжыць час, ужо няшмат засталося да святкавання пасхальнай таямніцы, таямніцы нашага збаўлення. Сённяшняя нядзеля распачынае Вялікі тыдзень, а пачутае намі Божае слова набліжае да нас падзеі Мукі нашага Пана. Гэтаму папярэднічае ўрачысты ўваход Езуса ў Ерузалем.

 
Сацыяльнае вучэнне Яна Паўла ІІ
09.04.2014 14:10

Пантыфікат Яна Паўла ІІ (1978–2005 гг.) прыпадае на змену эпох, стагоддзяў і ўваходу ў новае тысячагоддзе. Канешне, гэтаму доўгаму храналагічнаму перыяду спадарожнічала шмат змен у грамадстве і ў свеце ўвогуле. Па меры з’яўлення новых паняццяў і сацыяльных падзей Касцёл шукае адказ на тагачасныя  праблемы грамадства.

 
Папа: Дух Святы робіць хрысціян мудрымі
09.04.2014 13:50

Падчас агульнай аўдыенцыі 9 красавіка Папа Францішак пачаў новы цыкл катэхез, прысвечаны дарам Духа Святога. Па словах Пантыфіка, Дух Святы – гэта любоў Бога, які робіць з сэрцаў людзей свой дом і ўваходзіць у адзінства з імі.

 
Папа Францішак заклікаў да спынення насілля ў Сірыі
09.04.2014 13:36

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 9 красавіка ў Ватыкане Папа Францішак нагадаў, што 7 красавіка ў сірыйскім Хомсе быў забіты айцец Франс ван дэр Люгт – 75-гадовы езуіт з Галандыі. Пантыфік нагадаў, што яго сабрат прыбыў у Сірыю яшчэ 50 гадоў таму, “з бескарыслівасцю і любоўю прыносіў шмат дабра ўсім і за гэта быў любімы і паважаны як хрысціянамі, так і мусульманамі”.

 
Адбылася сустрэча моладзі Магілёўшчыны
09.04.2014 12:33

Перад велікоднымі святамі 5 красавіка ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбылася сустрэча моладзі Магілёўшчыны пад дэвізам “Маліцеся і чувайце”.

 
Літургія з паніхідай па Рыгору Барадуліну пройдзе ў Мінску
09.04.2014 11:40

11 красавіка ў грэка-каталіцкім Цэнтры святога Язэпа адбудзецца літургія з паніхідай у памяць аб народным паэце Беларусі Рыгору Барадуліну.

 
Папа ўзначаліць Імшу Вячэры Пана ў цэнтры для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пажылых
09.04.2014 11:29

17 красавіка, у Вялікі чацвер, Папа Францішак узначаліць Імшу Вячэры Пана ў рымскім цэнтры “Santa Maria della Provvidenza”, які клапоціцца пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пажылых. У Эўхарыстыі прымуць удзел пастаяльцы цэнтра і члены іх сем’яў, супрацоўнікі і кіраўніцтва. Падчас Імшы Пантыфік здзейсніць абрад абмывання ног.

 
Апостальская Сталіца і міжнародная супольнасць адрэагавалі на забойства святара ў Сірыі
08.04.2014 13:01

“Чалавекам міру” назваў забітага ў Сірыі святара кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі. Айцец Франс ван дэр Люгт, які належаў да Ордэну езуітаў, быў вядомай асобай у блакаваным горадзе, які паўстанцы ўтрымліваюць ужо амаль два гады. Па словах сведкаў, 7 красавіка ў кляштар езуітаў у Хомсе зайшоў чалавек, вывеў яго на вуліцу і двойчы стрэліў яму ў галаву перад домам.

 
«100 пытанняў – 100 адказаў». Як праходзіць дзень Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё?
08.04.2014 11:41

Мікрафон, цішыня, запіс... Кожны дзень на хвалях Ватыканскага радыё выходзіць 19-хвілінная праграма на беларускай мове. У яе рамках гучаць актуальныя навіны аб дзейнасці Папы і Апостальскай Сталіцы, жыцці Касцёла ў свеце, а таксама тэматычныя рубрыкі. Трэба адзначыць, што супрацоўнікі Беларускай рэдацыі адначасова з’яўляюцца і аўтарамі навін, і рэдактарамі, і дыктарамі, і тэхнікамі, якія мантуюць і рыхтуюць праграму для радыёэфіра. Акрамя таго, яны самастойна размяшчаюць навіны на сайце рэдакцыі і дзеляцца ёй у сацыяльнай сетцы “Facebook”, што дапамагае ў камунікацыі з аўдыторыяй. Усе гэтыя працэсы, канешне, застаюцца нябачнымі для слухачоў, таму сёння мы прыадчынім завесу і пройдзем у “закуліссе” папскай радыёстанцыі, каб пабачыць, як рыхтуюцца і выходзяць у эфір яе радыёпраграмы на беларускай мове.

 
<< Першая < Папярэдняя 1231 1232 1233 1234 1235 1236 1237 1238 1239 1240 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1236 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.