6 красавіка ў Баранавічах адбылася працэсія Крыжовага шляху вуліцамі горада. Удзел прынялі вернікі горада і ваколіц. Працэсія пачалася ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа.
З 11 красавіка ў палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі дзейнічае выстава «Светлае Хрыстова Уваскрасенне», прымеркаваная да Вялікадня. Упершыню ў Гомелі выставяць працы мастачкі Алены Гордан, якая працуе ў тэхніцы мінеральнага россыпу.
11 красавіка ў капліцы душпастырскага цэнтра грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску была адслужана Літургія і паніхіда за супакой душы Рыгора Барадуліна з нагоды 40-га дня пасля смерці. Затым грэка-каталіцкі Клуб інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага запрасіў удзельнікаў на вечар духоўнай паэзіі Рыгора Барадуліна.
10-11 красавіка ў Мінску адбыўся ІІ Рэспубліканскі сацыяльны форум “Сацыяльная згуртаванасць у імя ўсеагульных інтарэсаў”. У форуме ўдзельнічалі прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай уладаў, грамадскіх арганізацый, бізнес-супольнасцяў, а таксама прадстаўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”.
У папярэдняй размове мы разважалі аб тым, як фарміруецца адказнасць у дзяцей, якое дачыненне яе фарміраванне мае да асабістай псіхалагічнай прасторы, даведаліся, якія памылкі найчасцей сустракаюцца на працягу гэтага працэсу.
У Францыі 3631 асоба прыме ў гэтым годзе на Вялікдзень сакрамэнт хросту, пра што паведаміў мясцовы епіскапат. Колькасць дарослых французаў, якія просяць аб хросце, з кожным годам павялічваецца.
9 красавіка ў ЗША адышоў у вечнасць былы Патрыярх Халдзейскай Каталіцкай Царквы, кардынал Эмануэль ІІІ Дэлі. З гэтай нагоды Папа Францішак выказаў свае спачуванні, прызнаўшыся, што “быў глыбока засмучаны” весткай пра смерць іерарха, якога “ўспамінае з глыбокай удзячнасцю”.