Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа павіншаваў новага кіраўніка Сірыйскай Праваслаўнай Царквы
05.04.2014 14:35

Пажаданні далейшага развіцця братэрскіх адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і Сірыйскай Праваслаўнай Царквой выказаў Папа Францішак у віншавальнай тэлеграме на імя яе новага кіраўніка Патрыярха Ігнацыя Яфрэма II. Пантыфік адзначыў, што “свае найлепшыя пажаданні і малітоўную салідарнасць” перадае таксама духавенству і вернікам Сірыйскай Царквы, молячыся, каб “Дух Святы адарыў сваім багатым бласлаўленнем ганаровае служэнне” новага Патрыярха.

 
Дырэктара Mozilla прымусілі пакінуць кампанію з-за падтрымкі сямейных каштоўнасцей
04.04.2014 15:00

Выканаўчы дырэктар кампаніі Mozilla Брэндан Айк падаў у адстаўку пасля скандалу ў сувязі з яго непрыманнем аднаполых шлюбаў.

 
Вернікі атрымаюць у дар ад Папы тысячы Евангелляў
04.04.2014 14:15

Тысячы Евангелляў будуць раздадзены вернікам у бліжэйшую нядзелю, 6 красавіка, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Гэта дар Папы Францішка, які неаднаразова заахвочваў пастаянна насіць з сабой невялікае Евангелле, каб на працягу дня прачытаць фрагмент Божага слова.

 
Папа Францішак сустрэўся з каралевай Вялікабрытаніі
04.04.2014 13:52

3 красавіка Папа Францішак сустрэўся з каралевай Вялікабрытаніі Елізаветай ІІ. Візіт каралевы пачаўся на ватыканскай плошчы Яна Паўла II, дзе яе прывітаў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Пьетро Паралін. Пантыфік прыняў каралеву і яе мужа герцага Эдынбургскага ў адным з памяшканняў Залы Паўла VI.

 
Сёстры кармелітанкі ў Ісландыі напісалі абраз Пілігрыма Свету ў простых сандалях
04.04.2014 12:12

Сёстры кармелітанкі польскага паходжання ў Ісландыі напісалі абраз Яна Паўла ІІ да яго кананізацыі, а таксама падрыхтавалі апісанне для дакладнага разумення сваёй духоўна-творчай канцэпцыі.

 
Рэкалекцыі «Дрэва жыцця» для юнакоў прайшлі ў івянецкім кляштары
04.04.2014 11:55

З 27 па 29 сакавіка ў івянецкім кляштары супольнасці Братоў Меншых Канвентуальных юнакі з Гродна, Каменя, Івянца і Мінска ўдзельнічалі ў вясновых рэкалекцыях «Дрэва жыцця», якія арганізавалі францішкане.

 
Пачынаецца аднаўленне «Беларускай кальварыі»
04.04.2014 11:16

У парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі пачынаюць аднаўляць “Беларускую кальварыю” – 14 капліц, якія сімвалізуюць Крыжовы шлях Езуса Хрыста. Гэта духоўная і культурная каштоўнасць, якіх некалькі ў свеце, а ў Беларусі яна адзіная.

 
Беларускія іерархі ўдзельнічалі ў семінары па тэме мас-медыя (+фота)
03.04.2014 16:15

З 31 cакавіка па 3 красавіка ў Еўрапейскім цэнтры камунікацыі і культуры ў Варшаве (Польшча), які ўзначальваюць айцы езуіты, адбыўся семінар на тэму, як паводзіць сябе з мас-медыя ў крызісных сітуацыях. На семінары, арганізаваным Канферэнцыяй Біскупаў ЗША і Еўрапейскім цэнтрам камунікацыі і культуры, Беларусь прадстаўлялі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня ККББ біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
У Брунэі забароняць прымаць сакрамэнт хросту
03.04.2014 15:53
З 1 красавіка 2014 г., у адпаведнасці з указам султана, у Брунэі пачынаюць уводзіць у крымінальнае заканадаўства шарыяцкія нормы. Па меры пераходу на ісламскую прававую сістэму плануецца поўная забарона на сакрамэнт хросту ў ісламскай дзяржаве. Гэта можа выклікаць неспакой каталіцкай супольнасці і прыезджых хрысціян-філіпінцаў,
 
Вясновыя канікулы для дзяцей былі арганізаваны ў мінскім араторыі
03.04.2014 15:48

У араторыі імя св. Яна Боско пры мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля былі арганізаваны вясновыя канікулы для дзяцей, якія працягваліся тыдзень. Разам з законнай сястрой Люцыяй, аніматарамі і памочнікамі аніматараў дзеці разважалі ў ходзе канікул над тэмай “Давід – Божы выбраннік”.

 
<< Першая < Папярэдняя 1231 1232 1233 1234 1235 1236 1237 1238 1239 1240 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1238 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.