Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная Вялікадню, адбылася ў курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
15.04.2014 14:04

15 красавіка ў курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная Вялікадню. Прэс-канферэнцыя на гэты раз адбылася ў новым складзе: разам з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам у ёй удзельнічаў новапрызначаны дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Сямігадовая італьянка стане самай маладой благаслаўлёнай у гісторыі Касцёла
15.04.2014 13:44

Сямігадовая італьянка Антаніэта Мэо неўзабаве стане самай маладой благаслаўлёнай у гісторыі Касцёла. Яе адносяць да ліку найвялікшых містыкаў.

 
Папская швейцарская гвардыя прыме ў свае шэрагі 30 навабранцаў
15.04.2014 11:05
У Ватыкане 6 мая 2014 г. да прысягі будуць прыведзены 30 навабранцаў Папскай швейцарскай гвардыі. Падчас цырымоніі яны складуць клятву «верна, сумленна і высакародна служыць» Пантыфіку і яго пераемнікам.
 
Апостальскі Нунцый сустрэўся з Мітрапалітам Паўлам
15.04.2014 11:01

14 красавіка Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці нанёс візіт Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі. Падчас доўгай братняй размовы былі абмеркаваны канкрэтныя ініцыятывы супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой у Беларусі.

 
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2014
14.04.2014 18:41

“Уваскрасенне Хрыста з’яўляецца ажыўляючым глытком свежага паветра як у нашым асабістым жыцці, так і ў адносінах паміж людзьмі, каб там, дзе дзьме вецер злосці і нянавісці, запанавала згода; дзе пануе варожасць, настаў мір; дзе прыніжэнне – пашана, - адзначае Мітрапаліт. - Глыток свежага паветра на самой справе магчымы, бо ўваскрослы Хрыстус ёсць крыніцай надзеі, падобна як святло ў цемры”.

 
Адбылася Імша ў адноўленым касцёле ў Каралішчавічах
14.04.2014 13:38

13 красавіка адбылася першая святая Імша ў адноўленым касцёле парафіі Св. Станіслава, мучаніка, у вёсцы Каралішчавічы Мінскага раёна. Імшу, на якую прыйшлі амаль 100 чалавек, узначаліў ксёндз Вячаслаў Дубавец.

 
Папа: пасля кананізацыі Ян Павел ІІ працягне быць для моладзі айцом і сябрам
14.04.2014 12:48

Пра тое, што ў Пальмовую нядзелю Касцёл адзначае Сусветны дзень моладзі, нагадаў перад малітвай “Анёл Панскі” 13 красавіка Святы Айцец Францішак. У гэты дзень у Рыме па традыцыі моладзь сустрэлася са сваім біскупам – Папам — на плошчы св. Пятра.

 
У Браславе аб’яўлены конкурс велікодных пісанак
14.04.2014 11:11
Конкурс велікодных пісанак аб'яўлены браслаўскім парафіяльным аддзяленнем «Карытас». 
 
Для гомельскіх студэнтаў з Афрыкі зладзілі святочную Імшу
14.04.2014 10:48

У свята Пальмовай нядзелі ў гомельскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла святая Імша на англійскай мове для католікаў з афрыканскіх рэспублік, якія вучацца ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка ў Пальмовую нядзелю: мы хочам, каб Езус быў Панам нашых душаў
14.04.2014 10:20

13 красавіка, у Пальмовую нядзелю, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў урачыстую Імшу ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Іерарх падкрэсліў, звяртаючыся да вернікаў, што Езуса важна разумець “як нашага духоўнага правадніка”, “каб Ён быў Панам нашых душаў”.

 
<< Першая < Папярэдняя 1231 1232 1233 1234 1235 1236 1237 1238 1239 1240 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1233 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.