Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У гомельскай парафіі ўтварылася новая Нэакатэхуменальная суполка
30.03.2014 17:06

У гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці пасля заканчэння катэхез, якія праходзілі ў студзені-сакавіку, утварылася новая Нэакатэхуменальная суполка. У яе ўвайшлі вернікі розных узростаў, прафесій, сацыяльных груп.

 
Папа пацвердзіў паўнамоцтвы некалькіх кіраўнічых асоб у Рымскай Курыі
29.03.2014 21:46

29 сакавіка Папа Францішак пацвердзіў паўнамоцтвы кардынала Жуана Брас дэ Авіса як прэфекта Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, кардынала Жана-Луі Тарана як старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, кардынала Джанфранко Равазі як старшыні Папскай рады па культуры.

 
Адбылася фармацыйная сустрэча міністрантаў Пінскай дыяцэзіі
29.03.2014 18:53

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску 28-29 сакавіка адбылася фармацыйная сустрэча міністрантаў Пінскай дыяцэзіі. У сустрэчы прынялі ўдзел 33 міністранты з розных парафій усёй дыяцэзіі.

 
Папа Францішак прыняў удзел у пакутным набажэнстве
29.03.2014 13:32

Навяртанне – гэта не пытанне аднаго моманту, але намаганне, якое здзяйсняецца на працягу ўсяго жыцця, адзначыў Папа Францішак падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы св. Пятра 28 сакавіка. У яго межах Пантыфік асабіста паспавядаў некаторых вернікаў і сам прыступіў да сакрамэнту пакаяння. Набажэнства дало пачатак велікапоснай акцыі Папскай рады па новай евангелізацыі “24 гадзіны для Пана”, падчас якой у трох цэнтральных рымскіх касцёлах – св. Агнешкі, Найсвяцейшай Марыі Панны на Трастэвэры і Найсвяцейшых Ран Езуса - бесперапынна на працягу сутак спавядалі каля 60 святароў.

 
Гамілія на IV нядзелю Вялікага посту (30 сакавіка)
29.03.2014 13:21

Дарагія браты і сёстры! Як жа цяжка быць сляпым. Бачыць вакол сябе толькі цемру. Мы можам гэта толькі крыху сабе ўявіць, але адчуць усю трагедыю і абмежаванне, звязанае з адсутнасцю зроку, не можам. Слепата, без сумніву, вельмі цяжкі стан чалавека. Такі чалавек не толькі нічога не бачыць, але і самастойна, як здаровы відушчы чалавек, не можа развівацца ў грамадстве. Ён патрабуе асаблівай апекі і дапамогі. І ягонымі вачыма становяцца іншыя людзі, якія яму дапамагаюць, раздзяляючы з ім цяжар яго нядолі.

 
У Ватыкане алічбавалі больш за 8 тысяч магнітных лентаў з прамовамі Рымскіх Папаў
28.03.2014 13:17

Генеральны дырэктар радыё «Ватыкан» a. Фэдэрыко Ламбардзі паведаміў аб завяршэнні працяглай і карпатлівай працы над рэалізацыяй ініцыятывы «Голас Папаў». У студыях цэнтральнага офіса радыёстанцыі былі пераведзены ў лічбавы фармат больш за 8 тысяч магнітных стужак, якія змяшчаюць аўдыёзапісы з публічнымі выступамі Рымскіх Папаў, пачынаючы з першага аўдыёзапіса Пія XI, які ў 1931 годзе быў пры заснаванні радыё.

 
Стала вядома праграма візіту Папы Францішка на Святую Зямлю
28.03.2014 12:59

27 сакавіка стала вядома афіцыйная праграма візіту Папы Францішка на Святую Зямлю, які пройдзе з 24 па 26 мая. Першым пунктам падарожжа стане Іярданія. Святы Айцец сустрэнецца з каралевай дзяржавы, мясцовымі ўладамі і ўзначаліць Эўхарыстыю на аманскім стадыёне.

 
Англійскі біскуп заклікаў католікаў выкарыстаць перыяд Вялікага посту для пакаяння ў грахах, учыненых у сацыяльных сетках
28.03.2014 12:43
Біскуп Філіп Ігэн (Philip Egan) з горада Портсмут назваў выкарыстанне блогаў, Facebook, Twitter з мэтай асуджэння «сур'ёзнай праблемай».
 
Хрыстусоўцы правялі фармацыйную сустрэчу для міністрантаў
28.03.2014 12:19

24-26 сакавіка ў парафіі Святых Пятра і Паўла Апосталаў у Мядзведзічах (Пінская дыяцэзія) адбылася фармацыйная сустрэча Літургічнай службы алтара беларускіх парафій, дзе служаць хрыстусоўцы.

 
Папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам ЗША
27.03.2014 17:34

27 сакавіка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта ЗША Барака Абаму. Палітык сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Пьетро Паралінам.

 
<< Першая < Папярэдняя 1241 1242 1243 1244 1245 1246 1247 1248 1249 1250 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1241 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.