24 сакавіка ў барысаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася прыміцыйная Імша айца марыяніна Вадзіма Мізера. Святар атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне 8 сакавіка ў Оршы.
25 сакавiка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у Барысаве распачалі будаўнiцтва касцёла Спаслання Святога Духа. Радасць гэтай падзеi падзялiў з вернiкамi дапаможны бiскуп Мiнска-Магiлёўскай архідыяцэзii Юрый Касабуцкi.
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў Імшу ў віцебскім катэдральным касцёле.
Увечары 25 сакавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень Касцёл адзначае ўрачыстасць Звеставання Пана.
Раніцай 25 сакавіка, у дзень, калі Каталіцкі Касцёл адзначае Звеставанне Пана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Бабруйск, дзе сустрэўся са старшынёй гарвыканкама Дзмітрыем Банохавым. Бакі абмеркавалі пытанне аб пяціпавярховым будынку, які ў савецкія часы, у 1968 г., быў узведзены перад мясцовым касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Некаторыя ўрачы ў Бельгіі прапанавалі абмеркаваць магчымасць ўзаконіць у краіне эўтаназію, якая не будзе патрабаваць згоды пацыента, перадае агенцтва CWN.
23 сакавіка біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафіі ў Жыткавічах, Лельчыцах, Ельску, Жлобіне і Петрыкаве. Адбылася сустрэча іерарха з душпастырамі гэтых парафій, а таксама з вернікамі.
Папа Францішак скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю кіраўніка Сірыйскай Праваслаўнай Царквы Патрыярха Антыёхіі і ўсяго Усходу Ігнацыя Закі І Іваса. Іерарх адышоў у вечнасць 21 сакавіка ва ўзросце 80 гадоў у Германіі, дзе праходзіў лячэнне ў адной з клінік. Яго цела было перавезена ў Ліван, а затым у Сірыю, дзе адбудзецца пахаванне.
Папа Францішак заклікае спыніць насілле ў Паўднёвым Судане, аказаць насельніцтву гуманітарную дапамогу і спрыяць наступленню міру. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, падпісаным Дзяржсакратаром кардыналам Пьетро Паралінам і прачытаным ў катэдральным касцёле ў сталіцы дзяржавы, горадзе Джуба, кардыналам Пітэрам Тарксанам, старшынёй Папскай рады “Iustitia et pax”, падчас Эўхарыстыі на заканчэнне яго пяцідзённага візіту ў гэтую афрыканскую краіну.