Студэнцкае брацтва Украінскага каталіцкага ўніверсітэта ўжо чацвёрты раз праводзіць акцыю «Вялікдзень разам» і запрашае моладзь з розных гарадоў Украіны разам адсвяткаваць велікодныя святы ў Львове. Такім чынам, арганізатары заклікаюць львавян прыняць у сваіх сем'ях гасцей з усходу, поўдня і АР Крым.
16 сакавіка Святы Айцец наведаў рымскую парафію Маці Божай Малітвы. Гэтая парафіяльная супольнасць стала пятай, дзе пабываў Папа Францішак падчас свайго Пантыфікату. У праграме чатырохгадзіннага візіту былі сустрэчы з хворымі, дзецьмі, вялікай групай моладзі і неакатэхуменальнымі супольнасцямі.
У Самалі ісламісты «Аль-Шабааб» публічна пакаралі смерцю дваіх хрысціянаў. Паводле інфармацыі Morning Star News, у партовым горадзе Барава экстрэмісты сабралі мясцовых жыхароў, каб тыя сталі сведкамі пакарання 41-гадовай Садыі Алі Амар і яе 35-гадовага сваяка Асмана Махамуда Моге.
У Італіі выдадзены дзённікі Папы Яна Паўла XXIII (1958-1963). Збор у 10 тамах быў прадстаўлены 15 сакавіка ў паўночна-італьянскім Бергамо. Запісы ахопліваюць перыяд з 1895 па 1963 г., г. зн. вялікую частку жыцця Яна XXIII і ўвесь яго Пантыфікат.
“Дазвольце мне задаць вам адно пытанне. Ці чытаеце вы кожны дзень урывак з Евангелля? Некаторыя – так, некаторыя – не. Палова на палову. Гэта важна!” – падкрэсліў, звяртаючыся да сабраных вернікаў перад малітвай “Анёл Панскі” 16 сакавіка, Папа Францішак. Пантыфік заклікаў дзяліцца з іншымі, асабліва тымі, хто перажывае цяжкасці, досведам сваёй веры.
Прыміцыйная Імша новапрэзбітэра а. Канстанціна Анашкі, марыяніна, прайшла 16 сакавіка ў яго роднай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. На Імшы прысутнічалі вернікі парафіі, родныя і знаёмыя, а таксама браты марыяне, якія падтрымлівалі яго на дарозе да святарства.
Папа Францішак заклікаў да малітвы за людзей, якія былі на борце авіялайнера, што некалькі дзён таму знік над усходнім узбярэжжам Малайзіі. “Я запрашаю вас маліцца за пасажыраў і экіпаж малазійскага самалёта і членаў іх сем’яў. Мы блізкія да іх у гэты цяжкі час”, - сказаў Пантыфік на нядзельнай сустрэчы з вернікамі 16 сакавіка.
“Мы прызначаны для хвалы, якую мае Езус у небе. Але перад гэтым нас чакае крыж, які мы павінны несці. Для гэтага мы павінны быць моцнымі духоўна. Менавіта таму кожны год у Вялікі пост мы, нягледзячы на складаную і цяжкую дарогу нашага жыцця, разам з Езусам падымаемся на гару Табор”, - падкрэсліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас Імшы ў другую нядзелю Вялікага посту, 16 сакавіка. Імшу іерарх цэлебраваў у мінскім архікатэдральным касцёле.
Мінская архікатэдра, 16 сакавіка 2014 г.Вышэй лепей
15 сакавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Імшу ў гадавіну асвячэння архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Касцёл быў асвячаны ў 1710 г.