13 сакавіка, у гадавіну абрання Папы Францішка, урачыстая Імша адбылася ў катэдральным касцёле ў Пінску. Імшу з удзелам шматлікіх вернікаў, выкладчыкаў, выхавацеляў, духавенства курыі і катэдральнай парафіі, кансэкраваных асобаў узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
13 сакавіка адбылася сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сустрэчу, якая праходзіла ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
13 сакавіка адбылося першае ў бягучым годзе пасяджэнне Рады святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Пасяджэнне праходзіла ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.
Канферэнц-зала Цэнтра духоўнай асветы і сацыяльнага служэння іконы Божай Маці “Усіх смуткуючых Радасць”. Мінск, 13 сакавіка 2014 г.
13 сакавіка, у гадавіну абрання кардынала Хорхе Марыё Берголіо - Папы Францішка – на Святы Пасад, сваімі думкамі і ўражаннямі пра Пантыфіка падзяліўся з catholic.by дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
13 сакавіка 2014 г. – першая гадавіна абрання Папы Францішка на Святы Пасад. Пра Пантыфікат і асобу Папы распавёў catholic.by Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Бог заклікае людзей, каб перамяніць іх і адарыць хвалой. Сённяшняя другая нядзеля Вялікага посту падрыхтоўвае нашыя сэрцы да перажывання таямніцы Уваскрасення Хрыста, які паклікаў нас да супольнасці Касцёла, каб змяніць нашае жыццё сваёй ласкай і каб ужо тут, на зямлі, заяснела Яго хвала.
«Дзякую Богу за цудоўны дзень, за спрыяльнае надвор’е і за вашу прысутнасць на гэтай сустрэчы» — гэтымі словамі кс. Біскуп Алег Буткевіч распачаў Эўхарыстыю падчас сустрэчы святароў і законных асоб у Паставах, якая адбылася 11 сакавіка.
11 сакавіка адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і старшыні Мінскага аблвыканкама Сямёна Шапіры.
Ужо на працягу амаль 65 гадоў беларуская мова гучыць на хвалях Ватыканскага радыё. Беларуская рэдакцыя штодзённа перадае словы Папы і апавядае пра жыццё Касцёла ў свеце з самага цэнтру каталіцтва. Сёння яе праграмы можна пачуць на кароткіх хвалях, у дыяпазоне FM (у Рыме і яго ваколіцах), а таксама ў інтэрнэце. Дзейнічае сайт і старонка рэдакцыі ў “Facebook”. На хвалях Першага каналу Беларускага нацыянальнага радыё кожную нядзелю трансліруецца пяціхвілінны агляд асноўных падзей тыдня, падрыхтаваны ў Ватыкане. А як усё пачыналася? Адкуль сярод супрацоўнікаў папскай радыёстанцыі з’явіліся беларусы? Пра гэта мы пагаворым сёння.