Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа Францішак прыме ўдзел у малітве за ахвяр мафіі
15.03.2014 17:17

Святы Айцец Францішак будзе маліцца за ахвяр італьянскай мафіі. 21 сакавіка ў Рыме Папа прыме ўдзел у малітоўным чуванні з роднымі і блізкімі загінуўшых.

 
Фларэнтыйская унія 1439 года (частка І)
15.03.2014 16:50

Была гэта найвялікшая, як дагэтуль, спроба паяднання паміж католікамі і праваслаўнымі. Паспрабуем дакладней паразважаць над гэтай важнай падзеяй з гісторыі Касцёла, каб больш аб'ектыўна ацаніць пазнейшыя падзеі Берасцейскай уніі, а таксама каб лепш зразумець сучасные праблемы міжканфесійнага дыялогу.

 
Завяршыліся рэкалекцыі з удзелам Папы і супрацоўнікаў Рымскай Курыі
15.03.2014 14:28

Пасля пяцідзённых велікапосных рэкалекцый Папа Францішак вярнуўся 14 сакавіка ў Ватыкан. У кароткім заключным слове да супрацоўнікаў Рымскай Курыі, якія разам з ім удзельнічалі ў духоўных практыкаваннях, Пантыфік апісаў час, праведзены ў рэкалекцыйным цэнтры Арыча, як вялікі здабытак, калі Бог сеяў добрае насенне свайго слова ў душах удзельнікаў.

 
Гамілія на ІІ нядзелю Вялікага посту (16 сакавіка)
15.03.2014 14:12

Дарагія браты і сёстры! У тым, што Богу неабыякавы лёс чалавека, можна пераканацца ўжо на першых старонках Святога Пісання. Спачатку Стварыцель кліча чалавека з небыцця да існавання, пераказвае яму свой подых жыцця, укладвае ў чалавека свой вобраз і падабенства, ставіць галоўным і пануючым сярод усяго стварэння. І нягледзячы на тое, што чалавек здзейсніў першародны грэх, усе гэтыя якасці надалей застаюцца ў натуры чалавека. Адзінае, чаго чалавек стаў пазбаўлены, што пачало яго адрозніваць, пасля здзяйснення першароднага граху, - гэта яго паслабленая чалавечая натура, схільная да злога. Яна да грахоўнага ўпадку не была такой.

 
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ХІ Нацыянальны дзень «Caritas»
15.03.2014 12:20

“III нядзеля Вялікага посту прысвечана Нацыянальнаму дню „Caritas”. Разам з распачатымі духоўнымі практыкамі гэтага перыяду мы накіроўваем нашыя думкі і сэрцы да людзей убогіх, патрабуючых, а таксама тых, хто бескарысліва апякуецца імі”, - адзначаюць біскупы Беларусі.

 
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2014
15.03.2014 12:19

“Ужо на працягу некалькіх гадоў як у Паўсюдным Касцёле, так і ў нас практыкуецца гэтак званае „Духоўнае ўсынаўленне”, якое заключаецца ў малітве за дзяцей, жыццё якіх знаходзіцца ў небяспецы, а таксама за іх бацькоў. Яна трывае дзевяць месяцаў, і больш урачыста мы распачынаем яе на Звеставанне Пана, - адзначаецца ў паведамленні. - Просім, каб як мага большая колькасць веруючых і людзей добрай волі далучылася да гэтай формы малітвы за захаванне жыцця дзіцяці, якое знаходзіцца пад сэрцам маці”.

 
Для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас” праводзіліся духоўныя практыкаванні
14.03.2014 16:28

Па традыцыі на другім тыдні Вялікага посту супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” у Беларусі збіраюцца на духоўныя практыкаванні. У гэтым годзе да іх далучыліся таксама валанцёры арганізацыі, на якіх ускладаецца асноўная частка дзейнасці. Удзельнікаў духоўных практыкаванняў прымаў “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Цэнтры св. Лукі ў Ляскоўцы.

 
Патрыярх Маскоўскі павіншаваў Папу Францішка з гадавінай абрання на Святы Пасад
14.03.2014 14:39

“Першы год Вашага Пантыфікату быў пазначаны вялікімі надзеямі і важнымі пачынаннямі ў Рыма-Каталіцкім Касцёлe, - адзначае Патрыярх Кірыл у віншаванні. – Імкненне Вашай Святасці зрабіць прысутнасць евангельскіх ідэалаў у жыцці сучаснага грамадства больш відавочнай ужо прыносіць свае добрыя плёны. Ваш клопат і ўвага да патрабуючых і абяздоленых нагадваюць людзям пра абавязак братэрскай любові, пра неабходнасць добрымі справамі выяўляць салідарнасць у адносінах да тых, хто знаходзіцца ў патрэбе”.

 
На кананізацыю Яна XXIII і Яна Паўла ІІ прыбудзе каля 7 мільёнаў гасцей
14.03.2014 11:41

На кананізацыю Яна XXIII і Яна Паўла ІІ, якая адбудзецца 27 красавіка, і на велікодныя ўрачыстасці ў Рым прыбудзе каля 7 мільёнаў гасцей з усяго свету. Пра гэта паведаміла “La Repubblica”, спаслаўшыся на ўлады горада.

 
«Папа Францішак – чалавек, які хоча служыць Хрысту»: у гадавіну абрання Пантыфіка адбылася Імша падзякі ў Мінску
13.03.2014 21:17

13 сакавіка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбылася Імша падзякі ў першую гадавіну абрання Папы Францішка – кардынала Хорхе Марыё Берголіо – на Святы Пасад. Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
<< Першая < Папярэдняя 1241 1242 1243 1244 1245 1246 1247 1248 1249 1250 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1248 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.