Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці выказаў салідарнасць з армянскім насельніцтвам Сірыі
27.03.2014 15:34

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці выказаў заклапочанасць сітуацыяй у Кесабе (Сірыя) - горадзе з армянскім насельніцтвам каля мяжы з Турцыяй. Некалькі дзён таму мясцовасць падвергнулася нападу ўзброеных людзей з турэцкай тэрыторыі. У сувязі з небяспекай для жыцця многія жыхары Кесаба былі вымушаны пакінуць свае дамы і шукаць прытулку ў іншых сірыйскіх гарадах.

 
Апостальская Сталіца прызнала «Легіён Марыі» ў якасці міжнароднай асацыяцыі вернікаў з юрыдычным статусам
27.03.2014 15:21

Апостальская Сталіца ўрачыста прызнала супольнасць “Легіён Марыі” ў якасці міжнароднай асацыяцыі вернікаў з юрыдычным статусам, прадугледжаным кананічным правам. Адначасова быў пацверджаны статут гэтага рэлігійнага аб’яднання. Адпаведны дэкрэт перадаў прадстаўнікам асацыяцыі сакратар Папскай рады па справах свецкіх біскуп Ёзэф Клеменс, цырымонія адбылася 27 сакавіка ў Ватыкане.

 
Помнік Яну Паўлу ІІ адкрыюць у мусульманаў
27.03.2014 11:53

У Сараева, дзе большасць насельніцтва з'яўляецца мусульманамі, у канцы красавіка будзе ўзведзены помнік Папу Яну Паўлу II з нагоды яго кананізацыі, паведамілі прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла Босніі і Герцагавіны.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка да катэхетаў: «Няхай Катэхізіс будзе для вас лямпай, якая асвятляе дарогу»
27.03.2014 11:20

У Пінскай дыяцэзіі праходзіць двухдзённая сустрэча катэхетаў. Яна адкрылася 26 сакавіка ў капліцы Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Пінску Імшой, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Адзін дзень, 27 сакавіка, у Мінску будзе прадстаўлены крыж Еўфрасінні Полацкай
27.03.2014 11:01

Адзін дзень, 27 сакавіка, адноўлены крыж Еўфрасінні Полацкай – вялікая беларуская святыня – будзе прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Рэліквію прывезлі спецыяльна для выставачнага праекта “Десять веков искусства Беларуси”.

 
Памёр нямецкі філосаф рэлігіі і каталіцкі тэолаг Эўген Бізер
26.03.2014 14:23
24 сакавіка ва ўзросце 96 гадоў адышоў у вечнасць сусветна вядомы нямецкі філосаф рэлігіі і каталіцкі тэолаг, кс. праф. Эўген Бізер.
 
Папа Францішак: святары павінны пасвіць статак Пана з любоўю
26.03.2014 14:10

Сакрамэнты пасвячэння і сужэнства – два вялікія шляхі, праз якія хрысціянін можа ўчыніць з уласнага жыцця “дар любові”, па прыкладзе і ў імя Хрыста, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 26 сакавіка. Катэхезу Пантыфік прысвяціў сакрамэнту пасвячэння.

 
На Майдане будуюць капліцу памяці загінулых герояў «Нябеснай сотні»
26.03.2014 12:32

24 cакавіка з'явіліся першыя навіны аб пабудове капліцы памяці загінулых герояў «Нябеснай сотні», якую плануюць дабудаваць да 29 сакавіка паміж гасцініцай «Украіна» і верхнім выхадам са станцыі метро «Храшчацік» на Майдане.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Нядзелю Вялікага посту (30 сакавіка)
26.03.2014 11:22

Усе мы сляпыя ад нараджэння. Магчыма, шмат бачым, але не бачым таго, што самае галоўнае. “Чалавек бачыць тое, што навідавоку, а Пан заглядае ў сэрца” (1Сам 16, 7). Гэты цуд, які здарыўся дзве тысячы гадоў таму каля купальні Сілаам, павінен здзейсніцца ў кожным з нас. Толькі тады, калі будзем глядзець на людзей і навакольны свет вачыма Бога, пачнем паволі разумець нашую рэчаіснаць.

 
У Гомелі каля 200 католікаў далучыліся да ініцыятывы «Духоўнага ўсынаўлення»
26.03.2014 11:02

Падчас Імшы 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці маліліся аб усіх цяжарных жанчынах і медыках-гінеколагах, каб яны адмовіліся ад правядзення абортаў. Таксама гомельскія католікі прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі “Духоўнага ўсынаўлення” - 9-месячнай малітвы за ненароджанае дзіця, якому пагражае аборт. Каля 200 вернікаў парафіі заявілі пра свой намер такога духоўнага ўсынаўлення.

 
<< Першая < Папярэдняя 1241 1242 1243 1244 1245 1246 1247 1248 1249 1250 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1242 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.