Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец заснаваў Папскую камісію па абароне непаўналетніх
22.03.2014 19:08

22 сакавіка Папа Францішак заснаваў Папскую камісію па абароне непаўналетніх. У склад новай ватыканскай структуры ўвайшлі 5 свецкіх асобаў і 3 прадстаўнікі духавенства.

 
Папа Францішак да мафіёзі: “Пакайцеся, спыніцеся рабіць зло, мы молімся за вас”
22.03.2014 14:04

“Змяніце сваё жыццё, пакайцеся, спыніцеся рабіць зло, мы молімся за вас. Я прашу вас аб гэтым на каленях, гэта для вашай жа карысці”, - з такім заклікам звярнуўся 21 сакавіка ўвечары Папа Францішак да людзей, звязаных з мафіяй і злачыннымі справамі. У суседняй з Ватыканам парафіі Св. Грыгорыя VII Пантыфік прыняў удзел у малітоўным чуванні ў дзень памяці аб ахвярах мафіі.

 
Пантыфікат Паўла VI (1963–1969) і сацыяльныя дакументы гэтага перыяду
22.03.2014 13:51

Павел VI быў Папам Другога Ватыканскага Сабору, хоць і не ён адкрываў гэтую падзею. Менавіта падчас яго Пантыфікату і пад яго непасрэдным уплывам нараджаліся ідэі Сабору, якія пазней атрымоўвалі форму афіцыйных дакументаў і Папа сам іх падпісваў і садзейнічаў публікацыі.

 
Гамілія на ІІІ нядзелю Вялікага посту (23 сакавіка)
22.03.2014 13:44

Дарагія браты і сёстры! Сённяшняе першае чытанне з Кнігі Зыходу прыводзіць нас да высновы, што незадавальненне і нараканне ізраэльскага народу, якога вывеў з Егіпта Майсей, узнікла з недахопу вады. Але калі больш пільна прыгледзецца - не столькі вада стала прычынай гэтага бунту, колькі недахоп пакоры.  Сёння хачу крыху засяродзіцца і паразважаць аб гэтай цноце.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІІІ нядзелю Вялікага посту (23 сакавіка)
21.03.2014 21:22

Езус паабяцаў нам дары сваёй ласкі, калі размаўляў з самаранкай пра “жывую ваду”, якая будзе гасіць прагненні ўсіх, хто будзе піць яе. Прадвеснікам гэтага была таксама вада, якую даў Майсей выбранаму народу ў пустыні. Мы праз хрост атрымліваем усяго Бога, а Ён атрымлівае нас, як сваіх дзяцей.

 
У Полацку і Наваполацку медыкі на тыдзень адмовяцца ад правядзення абортаў
21.03.2014 10:46

У Полацку і Наваполацку пройдзе акцыя “Разам – у абарону жыцця”. У межах акцыі на працягу тыдня, з 27 сакавіка па 3 красавіка, у бальніцах і жаночых кансультацыях у гэтых гарадах медработнікі адмовяцца ад правядзення абортаў.

 
Езуіт з Беларусі: нам патрэбны Касцёл, які перастаў быць супольнасцю «спажыўцоў» сакральнага
20.03.2014 16:06

«Беларусь – такое месца, дзе Каталіцкі Касцёл вельмі “адчуваецца” – у грамадстве, у культуры. Вельмі моцная прысутнасць і Праваслаўнай Царквы, і Каталіцкага Касцёла. Я думаю – гэта вельмі вялікі шанс для Беларусі. Я перш за ўсё бачыў гэта і адчуў у змешаных сем’ях, каталіцка-праваслаўных. Я лічу, што гэта Божы зарад новай, магчыма, яшчэ неспазнанай любові, аб якой марыў Езус», — лічыць айцец Станіслаў Памыкала, езуіт, душпастыр парафіі Св. Антонія ў Віцебску.

 
У Парыжы анархісты апаганілі базыліку Сакрэ-Кёр
20.03.2014 14:00

Анархісты апаганілі ўвечары  19 сакавіка Сакрэ-Кёр на Манмартры, адзін з галоўных сімвалаў хрысціянства ў Парыжы.

 
Атэісты з ЗША выступілі супраць крыжа на месцы трагедыі 11 верасня 2001 года
20.03.2014 11:53

Амерыканскія атэісты выступілі супраць ідэі ўсталяваць крыж у музеі памяці 9-11 на Ground Zero — участку ў Ніжнім Манхэтэне ў Нью-Ёрку, на якім размяшчаўся комплекс будынкаў Сусветнага гандлёвага цэнтра да 11 верасня 2001 года, калі ён быў разбураны тэрарыстамі. Пасля трагедыі ў руінах утварылася фігура, якая нагадвае сваёй формай крыж. Гэты крыж з руін таксама не падабаецца амерыканскім атэістам.

 
За тры гады ў М’янме разбурылі 66 святыняў
20.03.2014 11:44

У М'янме за апошнія 3 гады супрацьстаяння паміж урадавымі войскамі і т. зв. «Арміяй незалежнасці» Качына разбураны, па меншай меры, 66 святыняў.

 
<< Першая < Папярэдняя 1241 1242 1243 1244 1245 1246 1247 1248 1249 1250 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1245 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.