Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
«100 пытанняў – 100 адказаў». Турынская плашчаніца: рэліквія ці падробка?
24.03.2014 12:46

Адной з самых таямнічых, але адначасова найбольш навукова даследаваных хрысціянскіх рэліквій з’яўляецца Турынская плашчаніца – льняная тканіна, у якую, магчыма, было загорнута цела Езуса Хрыста пасля Яго мукі і смерці. Навукоўцы, гісторыкі і вернікі да гэтага часу не могуць знайсці дакладнага адказу на пытанні: гэта сапраўды тая самая пахавальная тканіна ці толькі яе сярэднявечная падробка? Лічыць Турынскую плашчаніцу адной з самых галоўных хрысціянскіх рэліквій ці проста сакральнай выявай, хоць і незвычайнай і выключнай?

 
Гамілія на ўрачыстасць Звеставання Пана (25 сакавіка)
24.03.2014 12:37

Дарагія браты і сёстры! Сённяшняя ўрачыстасць адкрывае перад намі план Божага збаўлення і з'яўляецца прадвесцем уцелаўлення Божага Сына. Першае чытанне з кнігі прарока Ісаі, якое мы з вамі чулі, ясна паказвае той будучы момант, які стане пераломным у гісторыі збаўлення: «Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дасць Яму імя Эммануэль, што значыць Бог з намі».

 
У Нарачы выступілі ўдзельнікі рэспубліканскага конкурсу «Юныя таленты Беларусі»
24.03.2014 12:25

У парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы адбылося выступленне харавых ансамбляў удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі”, якія прадставілі ўвазе слухачоў рэлігійныя спевы (“Хвалите имя Господне», «Отче наш», «Аллелюя», «Слава Отцу и Сыну», польскія калядкі).

 
У Мінску пры падтрымцы «Карытас» прайшла прэзентацыя кнігі Іва Сельнера пра людзей з разумовымі абмежаваннямі
24.03.2014 10:37

21 сакавіка, у Міжнародны дзень чалавека з сіндромам Дауна, у зале ДДПУ імя М. Танка пры падтрымцы дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” і АТ «БелАПДИиМИ» прайшла прэзентацыя кнігі Іва Сельнера “Міфы і факты пра людзей з разумовымі абмежаваннямі”.

 
У Браславe дзейнічае выстава «Гісторыя Каталіцкага Касцёла на Браслаўшчыне»
24.03.2014 10:24

22 сакавіка ў Гісторыка-краязнаўчым музеі Браслава адбылося адкрыццё выставы "Гісторыя Каталіцкага Касцёла на Браслаўшчыне". Запрошаныя госці мелі магчымасць убачыць рэлігійныя рэчы, перададзеныя ў музей з навакольных святыняў.

 
У семінарыі ў Пінску адбылося ўдзяленне паслуг лектарату і акалітату
24.03.2014 10:13

21 сакавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску адбылося ўдзяленне паслуг лектарату і акалітату. У якасці кандыдатаў на прыняцце былі прадстаўлены восем семінарыстаў: чатыры кандыдаты да паслугі лектарату і чатыры – да паслугі акалітату. Удзяленне гэтых “бачных ступеняў” на шляху паклікання і падрыхтоўкі да святарскага служэння адбылося падчас Імшы, якую ў семінарыйнай капліцы ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Будоўля на ўсе часы
23.03.2014 18:55

Нездарма кажуць будаўнікам: "Памагай Бог!" Зычаць і іншым працоўным людзям гэтак жа, але ж калі гаворка пра будоўлю, многія пераканаліся ў праўдзівасці псальма: "Калі Пан не збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго..." (Пс 127, 1) А вельмі крыўдна дарма высільвацца. А вось калі Бог памагае...  Праца не робіцца лягчэйшай, і рукі баляць не менш, і на холадзе задубееш, і на сонцы спячэшся, але справа ладзіцца, і сэрца ціха спявае ўнутры. Будоўля ж сэрца чалавека пачынаецца з першым уздыхам і вядзецца ўсё жыццё.

 
Папа Францішак: выявіць свае сапраўдныя духоўныя патрэбы і папрасіць дапамогі ў Пана
23.03.2014 18:43

“Вялікі пост – гэта спрыяльныя нагода, каб зазірнуць унутр сябе, выявіць свае самыя сапраўдныя духоўныя патрэбы і папрасіць дапамогі ў Пана ў малітве”, - адзначыў Папа Францішак перад нядзельнай малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 23 сакавіка. Пантыфік разважаў над евангельскім урыўкам пра сустрэчу Езуса з самаранкай.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у парафіі ў Крупках: “Вялікі пост - добрая нагода прыйсці да студні Езуса Хрыста і з яе напіцца жывой вады”
23.03.2014 15:50

23 сакавіка, у ІІІ нядзелю Вялікага посту, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Святога Юзафа ў Крупках, дзе ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі. У парафіі адзначаўся адпуст.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандруcевіча на III нядзелю Вялікага посту. Год “А”
23.03.2014 13:36

Крупкі, 23 сакавіка 2014 г.

Душа мая прагне Бога жывога

 
<< Першая < Папярэдняя 1241 1242 1243 1244 1245 1246 1247 1248 1249 1250 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1244 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.