Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Пантыфіку падзякавалі за дапамогу Коста-Рыцы
22.02.2011 11:34
Падзяку Святому Айцу Бэнэдыкту XVI за дапамогу, аказанную Коста-Рыцы пасля ўрагану, які адбыўся ў лістападзе 2010 г., выказаў міністр замежных спраў краіны Рэнэ Кастро.
 
Святы Айцец узначаліў публічную Кансісторыю па кананізацыі благаслаўлёных
21.02.2011 17:32

Сёння, 21 лютага 2011 г., адбылася публічная Кансісторыя па кананізацыі благаслаўлёных. Падчас яе былі прадстаўлены справы трох кандыдатаў да кананізацыі: Гвіда Марыі Канфорці, заснавальніка місіянерскай супольнасці св. Францішка Ксаверыя, кс. Луіджы Гуанэлла, заснавальніка Кангрэгацыі слугаў любові і Інстытута дачок Святой Марыі ад Божага Провіду, а таксама Баніфацыі Радрыгес дэ Кастра, заснавальніцы Кангрэгацыі служак св. Юзафа.

 
Бэнэдыкт XVI: бляск гэтага свету не задаволіць натуральнага жадання шчасця
18.02.2011 16:40
«Шлях да адкрыцця сапраўднага прызначэння чалавецтва можна адшукаць толькі аднаўляючы прыярытэт Бога ў людскіх сэрцах і думках», — адзначыў Бэнэдыкт XVI падчас аўдыенцыі для біскупаў Філіпін, якія ў гэтыя дні знаходзяцца ў Апостальскай Сталіцы з візітам аd limina Apostolorum.
 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Расіі
17.02.2011 16:45

Амаль 35 мінут працягвалася прыватная размова Святога Айца Бэнэдыкта XVI з Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, якая адбылася 17 лютага 2011 г. у Апостальскім палацы ў Ватыкане. «Гэта вельмі важная сустрэча», — адзначыў Папа, вітаючы свайго госця ў Троннай зале.

 
Сёння — Дзень спантаннага праяўлення дабрыні
17.02.2011 14:10
Сёння, 17 лютага, — Дзень спантаннага праяўлення дабрыні. Гэта неафіцыйнае свята было створана па ініцыятыве шэрагу міжнародных дабрачынных арганізацый.
 
Сакратар Бэнэдыкта XVI прапаноўвае прадаставіць Рыму асаблівы прававы статус
16.02.2011 12:29
«Рыму, з улікам яго значэння „сталіцы“ сусветнага каталіцызму, варта было б прадставіць спецыяльны статус у заканадаўстве Італіі, што адпавядала б і нормам існуючага канкардату паміж Ватыканам і італьянскай дзяржавай», — заявіў асабісты сакратар папы Бэнэдыкта XVI кс. прэлат Георг Гейнсвайн, падчас выступлення на цырымоніі надання яму доктарскай ступені «honoris causa» ва ўніверсітэце для замежнікаў у Перуджы.
 
Бэнэдыкт XVI атрымаў ранец удзельніка Сусветнага дня моладзі
15.02.2011 16:37

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI як першы ўдзельнік Сусветнага дня моладзі, што адбудзецца ў Мадрыдзе (Іспанія) 16–21 жніўня 2011 г., атрымаў ранец, які змяшчае пакет пілігрыма. 14 лютага ў Ватыкане ранец уручыў Пантыфіку арцыбіскуп Мадрыда кардынал Антоніо Варэла.

 
Папа аб памерлым арцыбіскупе Жыцінскім: адышоў да Пана выбітны пастыр
15.02.2011 14:20

«У маладым веку адышоў да Пана выбітны пастыр», — чытаем у спачувальнай тэлеграме Святога Айца Бэнэдыкта XVI з прычыны смерці Мітрапаліта Люблінскага арцыбіскупа Юзафа Жыцінскага. У тэлеграме на імя біскупа Мечыслава Цісла, адміністратара Люблінскай архідыяцэзіі, Папа кажа аб клопаце памерлага іерарха аб верніках, даручаных яго апецы, і яго ўдзеле ў жыцці ўсяго Касцёла.

 
Другі том «Езуса з Назарэта» з’явіцца ў кнігарнях 11 сакавіка
15.02.2011 13:17
Новая кніга — другі том «Езуса з Назарэта» Бэнэдыкта XVI — 11 сакавіка гг. з’явіцца на паліцах кнігарняў. Кніга, якая ахоплівае перыяд з выезду Езуса ў Ерузалем да Яго змёртвыхпаўстання, выйдзе накладам у сто тысяч экзэмпляраў.
 
Пётр Рудкоўскі: «Моц выйшла з Яго»
15.02.2011 11:14

Ад аднаго лекара, каторы, дарэчы, з’яўляецца таксама дамініканінам, я даведаўся, што на этапе падрыхтоўкі авалодвання прафесіяй медыкам не рэкамендуюць празмерна атаясамлівацца з унутраным станам пацыентаў, беручы пад увагу псіхічнае здароўе медыкаў. Магчыма, ёсць у гэтай рэкамендацыі большая або меншая доля слушнасці, аднак жа... Аднак задаю сабе пытанне, чаму Езус усё ж такі дазволіў, каб «моц выйшла з Яго»? Ну, адказ тут, бадай, просты: каб жанчына, якая ледзь не згубіла апошнюю надзею, стала здаровай.

 
<< Першая < Папярэдняя 1531 1532 1533 1534 1535 1536 1537 1538 1539 1540 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1540 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.